06:04 17 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.07
Рукі пажылой жанчыны, архіўнае фота

Навукоўцы назвалі ўзрост, у якім чалавек пачынае старэць

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
610

Як паказалі назіранні, працэс старэння звязаны ў першую чаргу са скарачэннем выпрацоўкі ў арганізме рэчыва, якое абараняе нервовыя клеткі, - міэліну.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. Амерыканскія навукоўцы назвалі ўзрост, у якім пачынаецца старэнне чалавека, піша медыцынскі партал Med2.ru.

На думку спецыялістаў, згасанне разумовай і фізічнай актыўнасці пачынаецца ў 39 гадоў. Звязана гэта ў першую чаргу са значным скарачэннем выпрацоўкі ў арганізме міеліну — рэчыва, якое абараняе нервовыя клеткі.

У 2015 годзе навукоўцы з Універсітэта Паўночнай Караліны адзначалі, што першыя прыкметы старэння ў чалавека назіраюцца ва ўзросце 25 гадоў. У гэты момант ужо мяняецца стан скуры, нырак, печані, лёгкіх, зубоў, сасудаў і зроку. Аднак чалавек можа дапамагчы сабе падоўжыць маладосць, калі з гэтага ўзросту павялічыць фізічныя нагрузкі, канстатавалі навукоўцы.

Выданне таксама адзначае, што ў хуткім часе амерыканскія навукоўцы збіраюцца прыступіць да распрацоўкі прэпарата, які зможа падтрымліваць у арганізме неабходную колькасць міеліну, што дазволіць прыпыніць працэс старэння.

Тэги:
Медыцына і здароўе, навука, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы