07:43 22 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі Пётр Міронавіч Машэраў

Спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава

© Sputnik/ Юрий Абрамочкин
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3210

Легендарны Пётр Міронавіч Машэраў кіраваў БССР 15 гадоў - з 1965-га па 1980-ы.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. У Беларусі стартуе тыдзень памяці Пятра Машэрава, прымеркаваны да стагоддзя з дня нараджэння легендарнага кіраўніка БССР — 100 год спаўняецца ў гэты аўторак, паведамляе Sputnik.

Машэраў — адзін з самых любімых у народзе кіраўнікоў Беларусі — нарадзіўся 13 лютага 1918 года, у метрыку спачатку яго запісалі па юліянскім календары, пасля пераходу на новае летазлічэнне ён вырашыў не "пераносіць" дату нараджэння, а захаваць ранейшую.

У Пятра Машэрава была неідэальная для савецкага кіраўніка біяграфія: бацьку рэпрэсавалі, сам у пачатку вайны трапіў у палон. Але гэтыя "аўтабіяграфічныя дапаўненні", якія ён сумленна паказваў пры запаўненні анкет, робяць яго вобраз больш народным.

Існуе легенда, што Брэжнеў аднойчы ці то жартам, ці то ўсур'ёз назваў яго "народнікам" — за вялікую цікавасць і схільнасць да зносінаў з простымі людзьмі. Прычым гэтая цікавасць да людзей, мяркуючы па ўсім, не была стратэгіяй і папулізмам. Машэраў быў шчыры ў сваім жаданні быць з людзьмі і рабіць для людзей. Ва ўсялякім выпадку, усе суразмоўцы Sputnik, родныя і калегі Машэрава, настойвалі, што ён быў вельмі ўважлівым і далікатным у зносінах. Умеў слухаць, гаварыць, ніколі не прыніжаў.

Машэраў двойчы Герой — вайны і сацпрацы. Але пра вайну вырашыў не ўспамінаць — гэта быў такі боль, тлумачыць яго дачка Наталля Пятроўна.

Пётр Машэраў кіраваў Беларуссю 15 гадоў — з 1965-га па 1980-ы. Магчыма, ён быў бы кіраўніком БССР і даўжэй, але яго жыццё трагічна абарвала аўтакатастрофа пад Смалявічамі.

Sputnik да юбілею палітыка падрыхтаваў мультымедыйны лангрыд з унікальнымі ўспамінамі пра Машэрава.

Тэги:
юбилей, Пётр Машэраў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы