14:47 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Адкрыццё выставы пераможцаў конкурсу імя А. Сценіна ў Краснадары

Лаўрэаты конкурсу Сценіна ў 2018-м атрымаюць 3 мільёны расійскіх рублёў

© Sputnik / Николай Хижняк
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
38 0 0

Змагацца за прызавыя месцы суіскальнікам трэба будзе ў чатырох намінацыях - "Галоўныя навіны", "Спорт", "Мая планета" і "Партрэт. Герой нашага часу".

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Агульны прызавы фонд адзінага ў Расіі міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаванага медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, вырас да 3 мільёнаў рублёў. Прэміі конкурсу складуць 100, 75 і 50 тысяч рублёў за першае, другое і трэцяе месца адпаведна. Уладальнік вышэйшай узнагароды конкурсу імя Сценіна — Гран-пры — атрымае 700 тысяч рублёў. Павелічэнне прызавога фонду у 2018 годзе стала магчымым, у тым ліку, дзякуючы партнёрам конкурсу — Шанхайскай аб'яднанай медыягрупе (ШАМГ) і Міжнароднаму камітэту Чырвонага Крыжа.

Куратар конкурсу імя Андрэя Сценіна, кіраўнік службы візуальных праектаў МІА "Россия сегодня" Аксана Алейнік: "Галоўная мэта конкурсу Сценіна — адкрываць новыя імёны ў фатаграфіі. Мы хочам падтрымаць маладыя таленты, даць ім магчымасць рэалізаваць свае задумы".

Прыём заявак працягваецца на партале конкурсу stenincontest.ru. Да 28 лютага ў ім могуць прыняць удзел фотарэпарцёры з усяго свету ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў. Конкурс з'яўляецца адзінай у Расіі пляцоўкай, якая адкрывае новыя імёны ў міжнароднай фотажурналістыцы і фарміруе крытэрыі якасці дакументальнай фатаграфіі.

У 2018 годзе змагацца за прызавыя месцы суіскальнікам трэба будзе ў чатырох намінацыях — "Галоўныя навіны", "Спорт", "Мая планета" і "Партрэт. Герой нашага часу". Колькасць работ у кожнай з намінацый сёлета павялічана да трох, што дае маладым фатографам яшчэ больш магчымасцяў для дэманстрацыі прафесійнага майстэрства. Па выніках галасавання журы ў кожнай намінацыі будуць вызначаны тры прызавыя месцы, а таксама ўручана вышэйшая ўзнагарода — Гран-пры.

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў 2017 годзе прайшоў пры падтрымцы найбуйнейшых расійскіх і міжнародных СМІ, інфармагенцтваў і фотасуполкі. Партнёрамі некалькіх намінацый сталі Шанхайская аб'яднаная медыягрупа і агульнаарабскі інфармацыйны холдынг Аль-Маядын ТБ, а таксама адна з найбуйнейшых гуманітарных арганізацый свету — Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа.

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik — міжнародны інфармацыйны партнёр конкурсу.

Тэги:
фота, конкурс, Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы