01:54 18 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Мірскі замак

Італьянскі тэлеканал назваў Беларусь у топ-5 краін, прывабных для турыстаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5020

Сярод краін, рэкамендаваных для наведвання, былі названы таксама Албанія, Малдова, Танзанія і Аман.

МІНСК, 13 лют – Sputnik. Італьянскі канал Rai 3 назваў Беларусь у ліку краін, якія варта наведаць у 2018 годзе.

Рэспубліка Беларусь апынулася на трэцім месцы ў топ-5 краін, якія італьянскія турысты палічылі найбольш прывабнымі ў 2017 годзе. У сваім рэйтынгу тэлеканал спаслаўся на сайт для падарожжаў volagratis.com, вельмі папулярны ў жыхароў Італіі. Відэа перадачы Kilimangiaro тэлеканала Rai 3 размешчана ў сацсетцы Facebook і набрала ўжо звыш за 400 тысяч праглядаў.

Вядучыя Kilimangiaro называюць Мірскі замак адным з найпрыгажэйшых замкаў у Еўропе.

Сярод краін, рэкамендаваных для наведвання, былі названы таксама Албанія, Малдова, Танзанія і Аман.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін, якія ўязджаюць у Беларусь праз аэрапорт "Мінск-2", пачаў дзейнічаць у лютым 2017 года.

Тэги:
турызм, Мірскі замак, Італія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы