02:08 22 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.04
Набор для лячэння грыпу, архіўнае фота

"Хуткія" лекі ад грыпу распрацавалі ў Японіі

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Прэпарат балаксавір-марбаксіл, адной дозы якога хапае, каб акрыяць, з'явіцца ў продажы ўжо ў наступным годзе.

МІНСК, 14 лют — Sputnik. Японская фармацэўтычная кампанія Shionogi распрацавала прэпарат балаксавір-марбаксіл, які дазваляе вылечыцца ад грыпу за суткі, піша выданне Science Alert.

Ужо ў наступным годзе лекі з'явіцца ў продажы. Спецыялісты абяцаюць, што прэпарат будзе вельмі эфектыўным, бо перш яны правялі "сляпое" даследаванне, у якім прынялі ўдзел 1436 чалавек.

Добраахвотнікі былі падзеленыя на тры групы. Удзельнікі першай прымалі 40-80 міліграмаў балаксавір-марбаксілу, другой — 75 міліграмаў асельтамівіра. Астатнія пілі плацэба. Як паказала даследаванне, у першай групе за суткі ачуняла большая колькасць пацыентаў, чым у другой.

Праблема грыпу актуальная ў гэтым годзе для ЗША, дзе эпідэмія закранула амаль усе штаты. Па прагнозах, да вясны на грып перахварэе да 34 мільёнаў мясцовых жыхароў. Эпідэмія грыпу была аб'яўлена і ў Літве. У краіне зачыненыя некалькі дзясяткаў мясцовых школ, сотні людзей шпіталізаваны. Па прагнозах медыкаў, зімой 2018 года года ў Беларусі колькасць тых, хто захварэў на грып, будзе на сярэднім і нават нізкім узроўнях.

Тэги:
Медыцына (навука), Грып і ВРЗ, Лекі, Японія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы