Мінінфармацыі выпусціць паштоўку да стагоддзя з дня нараджэння Алеся Бачылы

© PixabayРучка і канверт, архіўнае фота
Ручка і канверт, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Намінал юбілейнай маркі адпавядае тарыфу на перасылку простай паштоўкі ў межах Беларусі.

МІНСК, 15 лют – Sputnik. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціць у абарачэнне паштоўку з маркай "100 гадоў з дня нараджэння Алеся Бачылы" 16 лютага, паведамілі Sputnik у "Белпошце".

Беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі - Sputnik Беларусь
У Беларусі выпусцяць арыгінальную паштоўку да дня нараджэння Гарэцкага

Намінал юбілейнай маркі адпавядае тарыфу на перасылку простай паштоўкі ў межах Беларусі. Паштоўка будзе выдадзена тыражом 20 тысяч. Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Памятнае гашэнне пройдзе 2 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі №1 Мінска (крама "Філатэлія", вул. Маскоўская, 16).

© Photo : сайт РУП "Белпочта"Паштоўка да стагоддзя з дня нараджэння Алеся Бачылы
Паштоўка да стагоддзя з дня нараджэння Алеся Бачылы - Sputnik Беларусь
Паштоўка да стагоддзя з дня нараджэння Алеся Бачылы

Алесь Бачыла — беларускі паэт, драматург, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР. Пачаў друкаваць вершы з 1934 года. Першы зборнік паэзіі, "Шляхі", быў выдадзены ў 1947. Шмат вершаў паэта пакладзены на музыку. Перакладаў на беларускую мову вершы (з рускай, украінскай і латышскай моваў). Аўтар кнігі пра Максіма Багдановіча.

Стужка навiн
0