03:21 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Прадстаўнік дызайн-цэнтра МІА Россия сегодня Дзмітрый Гваздзецкі

Праект МІА "Россия сегодня" атрымаў прэмію за дызайн у Беларусі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3010

У аснове праекта-пераможцы - гістарычныя сведчанні відавочцаў апошніх дзён перад падзеннем сталіцы Германіі ў Вялікай Айчыннай вайне.

МІНСК, 17 лют — Sputnik. Інтэрактыўны праект дызайн-цэнтра МІА "Россия сегодня" "Бітва за Берлін: Апошнія дні Трэцяга Рэйха" прызнаны лепшым на  выставе "Беларуская журналістыка — фокус на інавацыі", якая напярэдадні адкрылася ў Мінску.

Праект прысвечаны маштабнаму наступленню савецкіх войскаў у красавіку 1945 года і абароне Берліна. У яго аснове — фота- і кінадакументы, гістарычныя сведчанні відавочцаў апошніх дзён перад падзеннем сталіцы Германіі ў Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

У калекцыі Дызайн-цэнтра МІА "Россия сегодня" ужо ёсць узнагароды такіх міжнародных конкурсаў, як Malofiej 2017, 18th Annual Communicator Awards, 19th Annual Communicator Awards, Malofiej 20, 21, 23, European Design Awards 2015, Best of Digital News Design, 2013 Typography Competition.

Дыпломы выставы таксама атрымалі вядучыя парталы Беларусі:

Onliner.by — за відэарэпартаж "Тушэнне пажару ад першай асобы: вялікі відэарэпартаж Onliner.by аб працы МНС"; "Радыё Свабода" — за відэа "Свабодны рэп: вынікі года пад біт і ў рыфме", фотарэпартаж "Нават з Амэрыкі прыяжджаюць". Рэпартаж зь пяцідзясятніцкай вёскі на Палесьсі" і стрым з Дня Волі ў Мінску; рэдакцыя CityDog.by — за працы" 39 лічбаў і фактаў пра Мінск, якія вы наўрад ці ведалі" і "Працаголік, антысеміт, карупцыянер? Чуткі і факты аб "лепшым мэры" Мінска, якія ўсё настойліва хаваюць"; "Комсомольская правда "в Беларуси" — за відэа "10-гадовага Максіма шукаюць у Белавежскай пушчы", рэдакцыя "Еўрарадыё" — за працу "Якія падаткі ёсць, а якіх няма" і фотарэпартаж "Старыкі-разбойнікі: хто яны, пенсіянеры, якія выходзяць на акцыі пратэсту"; рэдакцыя БелТА — за спецпраект "Парад 3 ліпеня", "Наша Ніва" — за тэст "Ці сапраўдны вы вейшнорац?"; рэдакцыя TUT.BY — за спецпраект "100 гадоў рэвалюцыі", фотарэпартаж "Пад зорным небам. 16 унікальных месцаў Беларусі, якія мы можам страціць", а таксама серыю аэраздымак.

МІА "Россия сегодня" — міжнародная медыягрупа, місіяй якой з'яўляецца аператыўнае і ўзважанае асвятленне падзей у свеце, інфармаванне аўдыторыі аб розных поглядах на ключавыя падзеі. МІА "Россия сегодня" уяўляе сабой лінейку інфармацыйных рэсурсаў агенцтва: РІА "Новости", Р-Спорт, РІА "Недвижимость", Прайм, РІА "Рейтинг", "ИноСМИ". За мяжой медыягрупа прадстаўлена міжнародным агенцтвам і радыё Sputnik.

Афіцыйнае адкрыццё выставы "Фокус на інавацыі" адбылося ў пятніцу, 16 лютага, у мінскім Прэс-клубе. На выставе можна ўбачыць лепшыя прыклады інавацыйных работ беларускіх СМІ ў мінулым годзе. Арганізатары плануюць расказаць пра новыя падыходы ў журналістыцы — здымцы з дронаў, стрымах і новых спосабах развіцця тэм.

Унікальныя мультымедыйныя лангрыды Sputnik глядзіце на сайце>>

Тэги:
журналистика, дизайн, МІА "Россия сегодня", Sputnik, Расія, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы