17:26 28 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2320

Цяпер супрацоўнікі панчошнага камбіната чакаюць, калі Джасцін Трюдо "засвеціцца" ў шкарпэтках з Брэста.

БРЭСТ, 19 лют — Sputnik. Ліст з падзякай за шкарпэткі са Снупі з адміністрацыі прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо прыйшоў у ААТ "Брэсцкі панчошны камбінат" у пятніцу, 16 лютага.

Пасылку з эксклюзіўнымі шкарпэткамі брэсцкае прадпрыемства адправіла яшчэ восенню мінулага года. Акрамя пары са Снупі ў бандэроль паклалі мужчынскія і жаночыя шкарпэткі з беларускім арнаментам у бляшанцы.

Носки для премьер-министра Канады Джастина Трюдо
© Photo : ОАО "Брестский чулочный комбинат"
Шкарпэткі для прэм"ер-міністра Канады Джасціна Трудо

Джасцін Трудо вядомы сваёй любоўю да яркіх, рознакаляровых шкарпэтак. Улетку панчошны камбінат вырашыў падарыць прэм'ер-міністру шкарпэткі ўласнай вытворчасці. Дызайнерская ідэя звязаная з тым, што цацку ў выглядзе Снупі ў дзяцінстве Джасціну Трудо падарыла жонка прэзідэнта ЗША Рычарда Ніксана. Тады яго бацька П'ер Трудо займаў пасаду канадскага прэм'ера і сустракаўся з Ніксанам. Амерыканская пара пажадала хлопчыку ў будучыні стаць прэм'ер-міністрам Канады.

Да шкарпэтак у пасылцы прыкладалаўся ліст, у якім было напісана, што Беларусь і Канада маюць шмат агульнага. Напрыклад, у вядомага хакеіста Уэйна Грэцкі ёсць беларускія карані і ў Канадзе жыве вялікая беларуская дыяспара.

"Справа ў тым, што Джасцін Трудо — публічная персона, якая выклікае цікавасць не толькі статусам — чалавек уваходзіць у G7, адзін з сямі галоўных лідэраў гэтага свету. Але ён яшчэ і чалавек, за якім сочыць увесь свет, амаль абразчык стылю для кагосьці, і новы погляд на тое, як можа выглядаць публічная персона, але не са сферы шоў-бізнэсу", — распавёў Sputnik дырэктар ААТ "Брэсцкі панчошны камбінат" Сяргей Жаўняровіч.

Цяпер за з'яўленнем сусветнага лідэра на публічных мерапрыемствах супрацоўнікі прадпрыемства будуць сачыць больш пільна.

Носки для премьер-министра Канады Джастина Трюдо
© Photo : ОАО "Брестский чулочный комбинат"
Тры шкарпэткі - на выпадак, калі адна страціцца

"Вядома, фатаграфіі Трудо будзем разглядаць з асаблівай дбайнасцю. І, вядома, калі разгледзім уласныя шкарпэткі, то раздрукуем фота і павесім у офісе, каб любавацца ўласнай прадукцыяй на нагах аднаго з сусветных лідэраў", — падзяліўся кіраўнік прадпрыемства.

Трудо — не адзіная знакамітасць, у якой ёсць шкарпэткі Брэсцкага панчошнага камбіната. Народны артыст Беларусі дырыжор Міхаіл Фінберг таксама носіць шкарпэткі брэсцкай вытворчасці.

"Ведаю, што Фінберг носіць нашы шкарпэткі. Але, праўда, яны цікавыя не малюнкам, не дызайнам, а тэхналогіяй вырабу. Ён нам даслаў падзячны ліст, які таксама вісіць у нас у офісе", — паведаміў Сяргей Жаўняровіч.

Ці з'явяцца шкарпэткі, як у Трудо, у продажы ў Беларусі, пакуль не вядома. Але на прадпрыемстве не выключаюць такой верагоднасці.

"Снупі для Трудо — гэта быў некамерцыйны прадукт. Мы яго не прадавалі, не атрымлівалі грошы. Для нас тут няма праблемы выкарыстання гэтага вобразу. Калі пусціць гэта ў серыю, нам трэба будзе знайсці праваўладальніка і з ім дамовіцца. А так як персанаж такой мегапапулярны ў цэлым свеце, права на яго выкарыстанне каштуе вялікіх грошай, я мяркую. Пакуль мы вядзем размовы аб выкарыстанні іншых вядомых персанажаў на нашых шкарпэтках. Снупі, так бы мовіць, у шорт-лісце", — растлумачыў дырэктар камбіната.

Тэги:
шкарпэткі, ААТ "Брэсцкі панчошны камбінат", Джасцін Трудо, Брэст, Беларусь

Галоўныя тэмы