21:42 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Кошт пералёту з Мінска ў Хельсінкі эканомкласам будзе складаць ад 158 еўра.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Фінская авіякампанія Finnair запусціць прамыя рэйсы з Хельсінкі ў Мінск ужо 9 чэрвеня, паведамілі ў пятніцу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Цяпер з Мінска ў Хельсінкі і назад лётае толькі авіякампанія "Белавія" — кошт квіткоў вар'іруецца ад 150 да 450 долараў ЗША, у залежнасці ад класа, умоў пералёту і іншых фактараў.

Ужо з 9 чэрвеня прамы рэйс паміж сталіцамі запусціць Finnair. Квіткі ў эканомклас у Хельсінкі з усімі падаткамі і зборамі будуць каштаваць каля 158 еўра. Магчыма, у будучым кампанія будзе праводзіць акцыі або зніжаць кошты.

Лётаць па маршруце Мінск — Хельсінкі самалёт будзе двойчы на тыдзень: па аўторках і суботах. Рэйсы са сталіцы Фінляндыі будуць адпраўляцца ў 09:45, з Мінска — у 11:45. Час у паветры складзе каля 75 хвілін.

Finnair некалькі гадоў запар лічыцца лепшай авіякампаніяй Паўночнай Еўропы, штогод яна перавозіць больш за дзесяць мільёнаў пасажыраў. Рэйсы выконваюцца як па Еўропе, так і ў Азію, Амерыку і Блізкі Усход.

Тэги:
Finnair, Фінляндыя, Беларусь

Галоўныя тэмы