Памерла мовазнаўца Валянціна Лемцюгова

© PixabayЖалобныя свечкі
Жалобныя свечкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомая беларуская даследчыца займалася пытаннямі нацыянальнай тапанімікі.

МІНСК, 4 сак – Sputnik. Беларуская мовазнаўца Валянціна Лемцюгова пайшла з жыцця ўчора, пра гэта паведаміла старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

"З яе імем звязана шмат важных для Беларусі і нашай філалагічнай навукі даследаванняў. Але для мяне найперш яна была добразычлівым чалавекам, унікальнай жанчынай, выдатным навукоўцам, сапраўднай беларускай патрыёткай", — напісала ў сваім пасце Алена Анісім.

Валянціна Лемцюгова з’яўляецца рэдактарам і адным з сааўтараў нарматыўнага тапанімічнага даведніка "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь" у 6 кнігах, а таксама "Слоўніка мовы "Нашай Нівы" ў 5 тамах.

Яна ўзначальвала Рэспубліканскую тапанімічную камісію пры НАН Беларусі, з 1961 года працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР.

Валянціны Лемцюговай не стала на 83 годзе жыцця.

Стужка навiн
0