Першыя ID-карты плануюць выдаць беларусам у 2018 годзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія пашпарты
Беларускія пашпарты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 2019 годзе любы чалавек зможа звярнуцца па атрыманне ўнутранай карты, якая стане аналагам папяровага пашпарта.

МІНСК, 5 сак — Sputnik. Першыя ID-карты плануецца выдаць беларусам у бягучым годзе, пра гэта паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко ў эфіры тэлеканале "Беларусь 1" у нядзелю.

Паводле яго слоў, любы чалавек зможа атрымаць дакумент ужо ў 2019 годзе.

Гродна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Гродне распрацавалі "Пашпарт турыста"

"У гэтым годзе мы павінны выдаць першыя ID-карты. У 2019 годзе любы чалавек зможа звярнуцца па атрыманне ўнутранай карты, якая стане аналагам папяровага пашпарта", — распавёў ён.

У карце будуць утрымлівацца асноўныя дадзеныя пра чалавека і ключ электроннага лічбавага подпісу, які дае доступ да любой з электронных дзяржаўных паслуг. Усе пашпарты, атрыманыя грамадзянамі да 2019 года, працягваюць дзейнічаць.

Біяметрычны пашпарт спатрэбіцца толькі пры выездзе за межы краіны, паколькі на сёння адсутнічаюць міждзяржаўныя пагадненні, якія дазвалялі б выкарыстоўваць пластыкавую карту ў якасці ўніверсальнага ідэнтыфікацыйнага сродку.

"На двухбаковым узроўні гэта магчыма. Дзве краіны могуць падпісаць пагадненне, што перасячэнне мяжы магчыма і на падставе ўнутранай ID-карты. Упэўнены, такія пагадненні ў нас будуць і ў некаторыя краіны мы зможам ездзіць без атрымання замежпаспарта", — растлумачыў Шадко.

Нагадаем, увядзенне біяметрычных дакументаў запланавана на пачатак 2019 года. Адну ID-карту ацанілі ў базавую велічыню (24,5 рубля), пашпарт абыдзецца ў тры базавыя.

Стужка навiн
0