03:12 20 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.14
Валянцін Вялічка

Памёр беларускі дыпламат Валянцін Вялічка

© Фото : предоставлено родственниками Валентина Величко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2010

За сваю кар'еру Вялічка працаваў паслом у трох краінах, а таксама першым намеснікам кіраўніка МЗС і міністрам па справах СНД.

МІНСК, 9 сак — Sputnik. Пайшоў з жыцця беларускі дыпламат, партыйны і дзяржаўны дзеяч Валянцін Вялічка, яму было 73 гады.

За сваё жыццё Вялічка паспеў папрацаваць амбасадарам у Латвіі, Фінляндыі, Украіне, міністрам па справах СНД, першым намеснікам міністра замежных спраў Беларусі.

"Сэрца бацькі перастала біцца вечарам 8 сакавіка. Па словах лекараў, прычынай смерці стаў тромб, які адарваўся", — паведаміў Sputnik сын дыпламата Алег Вялічка.

Станаўленне Валянціна Вялічкі як дзяржаўнага і партыйнага дзеяча пачалося ў Гомелі. Тут ў 1968 годзе ураджэнец Валожынскага раёна Мінскай вобласці, выпускнік Ленінградскага тэхналагічнага інстытута быў прыняты на камсамольскую працу.

Дыпламатычную дзейнасць ён пачаў ва ўжо незалежнай беларускай дзяржаве. У 1993-1997 гадах узначальваў пасольства Беларусі ў Латвіі, быў акрэдытаваны ў Фінляндыі па сумяшчальніцтве. У 1997 годзе вярнуўся на радзіму і заняў пасаду міністра па справах СНД. З 1999 па 2001 працаваў першым намеснікам міністра замежных спраў.

​У 2001 годзе быў прызначаны паслом Беларусі ва Украіне і прабыў на гэтай пасадзе да 2016 года. У няпросты для суседняй краіны час Вялічка праявіў лепшыя якасці дыпламата. Спрыяў стварэнню на ўкраінска-беларускім рынку сумесных прадпрыемстваў, нарошчванню ўзаемных інвестыцый. Адным з першых прапанаваў развіваць прымежную лагістыку, сустракацца на ўзроўні губернатараў абласцей і шукаць кампрамісныя рашэнні ў развіцці тавараабароту паміж Беларуссю і Украінай.

"Сыдучы на заслужаны адпачынак, бацька прадаўжаў актыўна цікавіцца справамі ў МЗС, уваходзіў у савет старэйшын міністэрства. З ім заўсёды лічыліся былыя калегі", — распавёў сын дыпламата.

Пахаваюць Валянціна Вялічкі заўтра на могілках у пасёлку Ратамка.

Тэги:
Смерць публічных людзей, Валянцін Вялічка
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы