03:43 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Жанчына за камп'ютэрам

Новы кліп Шнура і Галыгіна пасварыў свецкіх ільвіц

© Sputnik / Владимир Песня
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
7110

У сацыяльных сетках працягваюцца гарачыя спрэчкі з нагоды скандальнага кліпа "8 сакавіка - лезе ў трусы рука".

МІНСК, 11 сак — Sputnik. У сацыяльных сетках працягваюць выказваць меркаванні наконт скандальнага відэа "8 сакавіка — лезе ў трусы рука", створанага беларускім шоўменам Вадзімам Галыгіным і гуртом "Ленінград", перадае Sputnik.

У пятніцу свецкая ільвіца Ірына Кабасакал размясціла на сваёй старонцы ў Facebook пост, у якім асуджала ідэю стварэння роліка. На яе думку, беларускія жанчыны выстаўлены ў ім у нявартым святле — з "рукой у трусах".

"Сумна бачыць у сваёй стужцы захопленыя водгукі ад сваіх сяброў, якіх я лічыла эталонам густу і стылю, аб новым кліпе, у якім зняліся Шнур і Галыгін. Сумна, калі жанчыны, замест Шэкспіра, цытуюць выдраную з кантэксту фразу пра рукі ў трусах. Гэта кажа пра вельмі многае!" — напісала свецкая ільвіца.

Пад постам разгарэлася гарачая дыскусія, удзельнікамі якой сталі некаторыя беларускія знакамітасці. Супраць абвінавачванняў Кабасакал выступіла тэлевядучая і стыліст Наталі Рашэ, якая знялася ў кліпе. Яна параіла Ірыне не рабіць з сябе святую, і нагадала ёй, што раней яна таксама ўдзельнічала ў розных авантурах.

"Іра, Божа. Табе за свае ўчынкі павінна быць сорамна, а судзіць іншых — гэта грэх! Глядзі Ірына ў свае трусы і не перажывай за чужыя! Не карай іншых і ня будзеш судзімы", — напісала Роше.

Да дыскусіі далучылася жонка Вадзіма Галыгіна Вольга, якая вельмі жорстка выказалася пра тых, хто асуджае стваральнікаў кліпа, назваўшы іх "курыцамі".

"Вельмі шкада, што 21-е стагоддзе да некаторых курыц з Беларусі і далёкага замежжа так і не дайшло! Я вельмі рэдка заходжу ў гэтую сацсетку, у мяне ёсць муж і дзіця, і мне ёсць чым заняцца! Шкада, што непрыгожыя бабы без дзяцей і мужоў абсасваюць гумар, які ім не зразумець! Але гэта вельмі весяліць!!! Будзьце шчаслівыя калгасніцы!! Мне сорамна за мой народ! Займайцеся сэксам, а не вайной!!! Курыцы!!!" — адзначыла Галыгіна.

На бок стваральнікаў кліпа ўстала фіналістка шоў "Хачу ў Віягру" Кацярына Волкава.

"Усе пішуць "пахабшчына". Што канкрэтна? Фраза "рука ў трусы"? Усе прям з глузду з'ехалі… У "Нашай Рашы" здзекваюцца з рускіх і ўсім смешна. Пасмяюцца з беларусаў — усе гарачацца. Умейце над сабой пасмяяцца, над сваімі заганамі і недахопамі. Шнур зрабіў ласку для нашай мовы!" — лічыць спявачка.

Волкава таксама заступілася за народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленку, які зняўся ў кліпе. Яго ўчынак калега назвала годным павагі.

"Ярмоленкі Артыст. І мы, Артысты, маем права самавыражацца і шукаць новыя формы мастацтва", — дадала спявачка.

Кліп "8 сакавіка — лезе ў трусы рука" выпусціў расійскі гурт "Ленінград" напярэдадні Міжнароднага жаночага дня. Відэа, у якім зняліся Сяргей Шнураў і беларусы Вадзім Галыгін і Анатоль Ярмоленка, ужо набрала больш за сем мільёнаў праглядаў.

Тэги:
сацсеткі, відэа, 8 Сакавіка, Ірына Кабасакал, Сяргей Шнураў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы