04:41 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Кадр з кліпа

Скандальны кліп Галыгіна і Шнурава сабраў больш за 8 млн праглядаў

© Фото: YouTube / Comedy Radio
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2110

Па колькасці праглядаў ролік пра 8 сакавіка даганяе апошні кліп "Ленінграда" на песню "Не Парыж".

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Кліп шоумэна Вадзіма Галыгіна і групоўкі "Ленінград" на песню "8 сакавіка" менш чым за тыдзень набраў на YouTube больш за восем мільёнаў праглядаў.

Жартоўны ролік з песняй на трасянцы аб Міжнародным жаночым дні быў прадстаўлены Галыгіным і Шнуравым напярэдадні свята. Відэа адразу ж выклікала шырокі рэзананс сярод беларусаў: адны ўбачылі ў ім абразу беларускай мовы і жанчын, іншыя высока ацанілі новы твор "Ленінграда".

Менш чым за тыдзень скандальны кліп сабраў на YouTube больш за восем мільёнаў праглядаў. Цікава, што апублікаваны на некалькі гадзін раней ролік "Не Парыж" гурта "Ленінград" прагледзелі практычна столькі ж разоў.

Новы кліп Шнура і Галыгіна пасварыў свецкіх ільвіц>>

Беларусы працягваюць абмяркоўваць кліп "8 сакавіка" і сёння: у спрэчку ўжо ўступілі і сам Вадзім Галыгін, і яго жонка, і многія іншыя селебрыці.

Пасля выхаду роліка колькасць пошукавых запытаў у Google са словам "сакавік" прыкметна ўзрасла.

По теме

Грыбалёва: да творчасці гурта "Ленінград" стаўлюся з гумарам
Тэги:
музыка, Міжнародны жаночы дзень, Вадзім Галыгін, Сяргей Шнураў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы