16:15 24 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.15
Камандуючы УВ МУС узнагародзіў карэспандэнта Sputnik

Камандуючы ўнутраных войскаў МУС узнагародзіў карэспандэнта Sputnik

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3020

Журналіст удастоілася ўзнагароды за серыю матэрыялаў, прысвечаных дзейнасці ўнутраных войскаў.

МІНСК, 14 сак — Sputnik. Намеснік міністра ўнутраных спраў-камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Юрый Караеў узнагародзіў у сераду журналістаў за асвятленне дзейнасці ЎВ МУС Беларусі ў сродках масавай інфармацыі, карэспандэнт Sputnik Ірына Пятровіч таксама атрымала грамату.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла напярэдадні 100-годдзя ўнутраных войскаў у вайсковай часці 3214. Камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў падзякаваў журналістам за прафесіяналізм пры падрыхтоўцы матэрыялаў аб гэтым вайсковым фарміраванні.

Граматай узнагародзілі карэспандэнта Sputnik Ірыну Пятровіч за цыкл матэрыялаў аб службе ва ўнутраных войсках МУС.

Яна правяла цэлы дзень з вайскоўцамі спецназа ўнутраных войскаў, даведалася сакрэтны рэцэпт барацьбы з дзедаўшчынай, паразмаўляла з Юрыем Караевым пра асаблівасці службы ў гэтым вайсковым фарміраванні і распавяла кранальную гісторыю пра сапраўднае сяброўства салдата і рысі.

18 сакавіка 2018 года споўніцца 100 гадоў з дня ўтварэння ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Напярэдадні гэтай важнай даты праходзяць розныя ўрачыстыя мерапрыемствы.

Тэги:
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы