23:05 18 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2120

Конкурс, створаны ў Расіі ў памяць аб фотакоры "Россия сегодня" Андрэе Сценіне, бярэ новую вышыню.

МІНСК, 20 сак — Sputnik. Амаль 6000 здымкаў з 77 краін — такі рэкордны вынік першага этапу конкурсу імя Андрэя Сценіна. Пры гэтым у два разы больш заявак паступіла з-за мяжы.

Куратар конкурсу імя Сценіна, кіраўнік службы візуальных праектаў МІА "Россия сегодня" Аксана Алейнік адзначыла: "Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна з кожным годам павялічвае колькасць удзельнікаў, знаходзячы ўсё большую папулярнасць сярод маладых фотарэпарцёраў свету. Мы бачым у гэтым рост прафесійнай значнасці конкурсу ў сусветнай фотасуполцы. У гэтым годзе, упершыню за гісторыю конкурсу, пра сябе заявілі прадстаўнікі 8 новых для конкурсу краін, сярод якіх Камбоджа, Тога, Эквадор, Намібія, Руанда, Коста-Рыка, М'янма, Саудаўская Аравія. Ужо цяпер можна сказаць, што фотаработы конкурсу 2018 сфакусаваныя на галоўных праблемах сучаснага свету, ім знойдзены яркі фатаграфічны вобраз".

Наступным этапам стане праца міжнароднага журы. Мэтрам фатаграфіі трэба будзе праглядзець работы маладых журналістаў з усяго свету. Па колькасці заявак лідзіруюць фатографы з Расіі, Кітая, Індыі, Італіі, ЗША і Турцыі. Удзельнікі з Расіі складаюць 48% ад агульнай колькасці канкурсантаў. Найбольш шырока ў конкурсе прадстаўлены работы з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Уладзівастока, Цюмені, Саратава, Варонежа і Казані.

Шорт-ліст конкурсу будзе абвешчаны 22 мая на сайце stenincontest.ru. Узнагароды конкурсу будуць уручаць восенню 2018 года, тады ж стартуе выстава яго лаўрэатаў у Маскве.

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў — таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik з'яўляецца міжнародным партнёрам конкурсу.

По теме

Абвешчаны састаў журы фотаконкурсу імя Сценіна-2018
Да ўдзелу ў конкурсе Сценіна далучыліся новыя краіны
Тэги:
фатаграфія, Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, Масква, Расія

Галоўныя тэмы