12:33 21 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.09
Перон цэнтральнага чыгуначнага вакзала Мінска

Беларуская чыгунка прапануе зніжкі на цягнікі ў Расію падчас школьных канікул

© Sputnik / Андрей Александров
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3010

У перыяд школьных канікул агульны кошт білетаў у Расію будзе зніжаны да 10%.

МІНСК, 21 сак – Sputnik. Беларуская чыгунка абвясціла спецыяльную тарыфную прапанову на асобныя цягнікі ў Расію ў сакавіку, пра гэта паведамляецца на сайце БЧ.

Падчас школьных канікул агульны кошт білетаў у Расію будзе зніжаны да 10% у залежнасці ад станцыі адпраўлення пасажыра. Зніжкі распаўсюджваюцца на месцы, якія застануцца не рэалізаванымі ў вольным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш з улікам даты адпраўлення.

Набыць білеты са зніжкай можна будзе на наступныя цягнікі:

  • №26 Мінск — Масква (адпраўленнем 24 сакавіка);
  • №27 Масква — Мінск (адпраўленнем з 26 па 29 сакавіка);
  • №75 Масква — Гомель (адпраўленнем з 26 па 29 сакавіка);
  • №132 Брэст — Масква (адпраўленнем з 23 па 28 сакавіка);
  • №236 Мінск — Масква (адпраўленнем 23 сакавіка).

Інфармацыю аб кошце праезду можна знайсці на афіцыйным сайце беларускай магістралі, а таксама ў даведачных службах і білетных касах Беларускай чыгункі.

Тэги:
кошт праезду, білеты, Зніжкі, Беларуская чыгунка, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы