23:13 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемерава (16)
34 0 0

Працягваецца масавая праверка беларускіх гандлёвых цэнтраў - такое даручэнне МНС даваў прэзідэнт.

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Праверка сістэм бяспекі і вучэбная эвакуацыя людзей прайшла ў аўторак у сталічным ГУМе, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Пасля трагедыі, якая здарылася ў расійскім Кемерава, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў МНС праверыць усе гандлёва-забаўляльныя цэнтры краіны і іншыя аб'екты масавага знаходжання людзей.

Першыя такія праверкі адбыліся ў панядзелак, у некаторыя аб'екты ратавальнікі прыйшлі і ў аўторак. Так, у першай палове дня праверылі ТРЦ "Максімус", а днём эвакуіравалі сталічны ГУМ.

Cпасатели эвакуировали столичный ГУМ
© Sputnik / Виктор Толочко
Ратавальнікі эвакуіравалі сталічны ГУМ

У рамках праверкі сістэм бяспекі з будынка ГУМа былі эвакуяваныя ўсе наведвальнікі і супрацоўнікі, таксама спецыялісты МНС праверылі аварыйныя выхады, наяўнасць схем эвакуацыі і іншыя аспекты.

Таксама ў аўторак ратавальнікі правядуць праверку сістэм бяспекі ў адным з найбуйнейшых ГЦ Беларусі — Dana Mall.

У аўторак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў МУС дапамагчы МНС у праверцы ўсіх месцаў сбору людзей. Акрамя ТРЦ і іншых грамадскіх аб'ектаў, асаблівую ўвагу нададуць і жылым дамам — для недапушчэння трагедыі падобнай Кемераўскай у Беларусі.

Тэмы:
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемерава (16)
Тэги:
Эвакуацыя людзей, ГУМ, МНС Беларусі, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы