Жалобная кніга будзе адкрыта ў пасольстве РФ у Мінску 28 сакавіка

© REUTERS / Vasily FedosenkoКветкі, свечкі і цацкі ля пасольства Расіі ў Мінску.
Кветкі, свечкі і цацкі ля пасольства Расіі ў Мінску. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Таксама на будынку дыпмісіі будзе прыспушчаны нацыянальны сцяг РФ.

МІНСК, 28 сак — Sputnik. Беларусы змогуць пакінуць спачуванні ў сувязі з трагедыяй у Кемерава ў жалобнай кнізе ў пасольстве Расіі ў Мінску 28 сакавіка, паведамілі Sputnik у дыпмісіі.

25 сакавіка ў гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" у Кемерава адбыўся буйны пажар, які забраў жыцці 64 чалавек, у тым ліку 41 дзіцяці, дзясяткі людзей пацярпелі. 28 сакавіка абвешчаны днём жалобы ў РФ.

"28 сакавіка з 09:00 да 18:00 будзе адкрыта жалобная кніга, дзе грамадзяне Беларусі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, палітычных партый і іншыя змогуць пакінуць свае спачуванні", — паведамілі ў расійскім пасольстве.

Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што таксама будзе прыспушчаны нацыянальны сцяг РФ на будынку дыпмісіі.

Стужка навiн
0