07:35 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Трэнер грыфонаў Дзмітрый Баскаў і Мікалай Лукашэнка ў перапынку матчу.

Мікалай Лукашэнка стаў лепшым бамбардзірам "Алімпійскіх надзей"

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Хакейная каманда "грыфонаў", у якой выступае сын кіраўніка дзяржавы, перамагла ў турніры, у фінале абыграўшы сталічных "мядзведзяў".

МІНСК, 1 кра — Sputnik. Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалай стаў лепшым бамбардзірам турніру сярод юнакоў "Алімпійскія надзеі", паведамляе Sputnik.

Сёння ў мінскім спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" адбыўся заключны тур спаборніцтваў. На лёд выйшлі каманды "Грыфоны" і "Мядзведзь". Сустрэча завяршылася з лікам 7:2 (3:0, 3:0, 1:2) на карысць "грыфонаў". Мікалай Лукашэнка адзначыўся дзвюма закінутымі шайбамі і дзвюма галявымі перадачамі.

Перамога над "Мядзведзем" прынесла "Грыфонам" чэмпіёнскі тытул. Другое месца ў турніры занялі юныя хакеісты з "Алімпа" (Брэсцкая вобласць), трэцяе дасталася "мядзведзям", чацвёртае атрымаў "Міраж" (Магілёўская вобласць).

Чэмпіёнаў асабіста павіншаваў кіраўнік дзяржавы. У цырымоніі таксама прынялі ўдзел вядомыя беларускія хакеісты Андрэй Мезін, Сяргей Стась, Алег Антоненка і Андрэй Міхалёў.

Па выніках турніру былі вызначаны лепшыя гульцы:

 

  • лепшы галкіпер — Мікіта Вольскі ("Грыфоны")
  • лепшы абаронца — Аляксандр Яраховіч ("Алімп")
  • лепшы нападаючы — Данііл Пазнякоў ("Мядзведзь")
  • лепшы бамбардзір — Мікалай Лукашэнка (7 галоў і 5 дзейсных перадач)

 

Дарэчы, "Грыфоны" сустракаліся з "Мядзведзем" у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў студзені гэтага года. Тады мацнейшымі былі "мядзведзі" (4:3).

Тэги:
Хакей, Мікалай Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы