22:11 02 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.62
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.52
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Сярэднямесячная зарплата ў сістэме адукацыі ў студзені - снежні 2017 года склала 557,7 рубля.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Зарплаты ў сістэме адукацыі хочуць павысіць з 1 верасня, сказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Пытанне яшчэ не вырашана, Мінадукацыі працуе над рэалізацыяй гэтых ідэй разам з урадам і Мінфінам.

Зарплаты настаўнікам хочуць падняць на 20%, таксама паднімуць зарплату ў дзіцячых садах. Рэалізацыя гэтых прапаноў Мінадукацыі стала магчымай дзякуючы вызваленым у выніку аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі сродкаў, сказаў міністр.

Карпенка выказаў упэўненасць, што як бы педагагічны ўніверсітэт ні павялічваў набор на факультэты дашкольнай адукацыі, кадравае пытанне ў дзіцячых садках яшчэ не закрыта. Вырашыць гэтае пытанне можна павышэннем заробкаў. Міністр спадзяецца, што ў сістэму дашкольнай адукацыі могуць вярнуцца спецыялісты, якія сышлі з яе.

Рабочая група, якая займаецца вывучэннем магчымасцяў для паляпшэння ўмоў працы выкладчыкаў, вывучыць пытанне і магчымасць павышэння стыпендый аспірантам і дактарантам. Гэта плануюць зрабіць для таго, каб стымуляваць маладых выкладчыкаў займацца даследчай дзейнасцю.

Сярэднямесячная заплата ў сістэме адукацыі ў студзені — снежні 2017 года склала 557,7 рубля, для настаўнікаў — 637,5 рубля. Карпенка адзначыў, што ўрадам ставілася задача давесці сярэдні ўзровень заробкаў у сістэме адукацыі да 80% ад сярэдняй зарплаты ў прамысловасці. Гэта значыць, сярэдняя зарплата павінна была б скласці каля 800 рублёў.

Тэги:
зарплата, школа, адукацыя, Ігар Карпенка, Беларусь

Галоўныя тэмы