03:03 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Паводка ў Гомельскай вобласці

У Гомельскай вобласці па дарогах плаваюць на лодках

© Sputnik / Сергей Лескеть /
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2920

З-за вясновай паводкі жыхары Палесся мусяць пераўтварыцца ў гандальераў.

Вясновая паводка ў Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці для мясцовых жыхароў справа звыклая. Ні адна вясна не абыходзіцца без разліву Прыпяці.

Паводок в Гомельской области
© Sputnik / Сергей Лескеть /
Па дадзеных на 8 красавіка, у Петрыкаўскім, Мазырскім, Добрушскім, Рагачоўскім раёнах падтоплены 8 участкаў дарог, 115 падворкаў, 18 падвалаў жылых дамоў і 68 гаспадарчых пабудоў

Вёска Снядзін Петрыкаўскага раёна, дзе пабываў карэспандэнт Sputnik, апынулася затопленай талымі водамі. Вада тут дасягае паўметра. Многія дарогі ператварыліся ў рэкі.

Паводок в Гомельской области
© Sputnik / Сергей Лескеть /
Добра што многія дамы стаяць на ўзвышшы. Жыхары спадзяюцца, што ўсё абыдзецца.

Вёску Перароў Жыткавіцкага раёна затапляе кожны год. Часовая падсыпка не дапамагае — плынь вельмі моцная.

Паводок в Гомельской области
© Sputnik / Сергей Лескеть /
Вясновая паводка ў Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці для мясцовых жыхароў справа звыклая

Паводле інфармацыі МНС, у некаторых вёсках сітуацыя складаная, там пацярпелым ад паводкі аказваюць дапамогу. Чырвоны Крыж ужо некалькі дзён забяспечвае жыхароў самым неабходным, вывозіць маёмасць з затопленых памяшканняў.

Паводок в Гомельской области
© Sputnik / Сергей Лескеть /
Паводле інфармацыі МНС, у некаторых вёсках сітуацыя складаная.

Як стала вядома ў нядзелю, у Петрыкаўскім, Мазырскім, Добрушскім, Рагачоўскім раёнах падтоплены 8 участкаў дарог, 115 падворкаў, 18 падвалаў жылых дамоў і 68 гаспадарчых пабудоў.

Тэги:
Паводка, Гомельская вобласць, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы