12:32 21 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.15
Праца гарадской паліклінікі, архіўнае фота

Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі на "доўгіх выхадных" у красавіку

© Sputnik / Евгений Самарин
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла графік работы ўстаноў аховы здароўя на выхадныя, якія будуць у беларусаў у сувязі са святкаваннем Радаўніцы і 1 Мая.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. У сувязі з "доўгімі выхаднымі" ў красавіку зменены графік работы медустаноў у краіне, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Так, 14 і 28 красавіка бальніцы будуць функцыянаваць па графіках суботы, а 15 і 29 красавіка — па выходных. 16 і 30 красавіка яны будуць зноў прытрымлівацца графіка працоўнага дня, а 17 красавіка і 1 мая — выхаднога.

Іншыя медустановы (паліклінікі, станцыі пералівання крыві, аптэкі, санстанцыі) 14 і 28 красавіка будуць працаваць па графіку працоўнага дня, 15 і 29 кастрычніка — выхаднога дня. 16 і 30 красавіка — па суботнім графіку работы, 17 красавіка і 1 мая — выхаднога дня.

Акрамя таго, як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, у выхадныя будзе ўзмоцнена работа прыёмных аддзяленняў бальніц, траўмапункт, аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі.

Нагадаем, што ў сувязі з Радаўніцай і 1 Мая ў Беларусі Саўмін зацвердзіў пераносы працоўных дзён. Выхаднымі абвешчаныя 15, 16 і 17 красавіка, а таксама 29, 30 красавіка і 1 мая, а суботы 14 і 28 красавіка для большасці беларусаў стануць працоўнымі.

Тэги:
графік работы, паліклініка, бальніца, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы