Гадавіна тэракту ў мінскім метро: Беларусь успамінае загінулых

© Sputnik / Виктор ТолочкоМемарыял "Рака памяці каля станцыі метро "Кастрычніцкая"
Мемарыял Рака памяці каля станцыі метро Кастрычніцкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У страшным тэракце на станцыі "Кастрычніцкая" загінулі 15 чалавек, больш за 200 - атрымалі раненні.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Беларусь успамінае загінулых падчас тэракту ў сталічным метрапалітэне — ён адбыўся 11 красавіка 2011 года, паведамляе Sputnik.

Самы страшны тэракт у гісторыі сучаснай Беларусі здарыўся роўна сем гадоў таму — 11 красавіка. Тады на платформе станцыі метро "Кастрычніцкая" выбухнула самаробная бомба.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінчане нясуць кветкі да мемарыяла ля станцыі метро "Кастрычніцкая"
Минчане несут цветы к мемориалу у станции метро Октябрьская - Sputnik Беларусь
Мінчане нясуць кветкі да мемарыяла ля станцыі метро "Кастрычніцкая"

У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, яшчэ больш за 200 атрымалі раненні. Многія не аднавілі цалкам сваё здароўе да гэтага часу.

Кожны год Беларусь успамінае 11 красавіка — людзі нясуць кветкі да мемарыяла "Рака памяці" каля станцыі метро "Кастрычніцкая", там жа выстаўляюць ганаровую варту. Тэракт, які адбыўся ў 2011 годзе, не пакінуў абыякавым ніводнага беларуса.

Sputnik апублікаваў гісторыі трох пацярпелых у тэракце беларусаў — што яны памятаюць, як жывуць сёння і ці не баяцца спускацца ў метро? Чытайце прысвечаны 11 красавіка лангрыд Sputnik.

Стужка навiн
0