МІНСК, 12 кра — Sputnik. Старшы лейтэнант Юрый Гагарын характарызаваўся спакойнымі адносінамі да крытыкі, аптымізмам і прыязнасцю, пра гэта сведчаць дакументы з асабістымі характарыстыкамі касманаўта, якія да 12 красавіка апублікаваў Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расіі.
"У структуры асобы пераважаюць таварыскасць аптымізм, здаровы гумар", — напісана ў характарыстыцы, выдадзенай за час знаходжання ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў ВВС.
Палёты на цэнтрыфузе і з парашутам Гагарын пераносіў лёгка, і гэта таксама было адзначана ў дакументах. Тады яшчэ будучага касманаўта пахвалілі за фізічную форму і дысцыпліну.
У 1961 годзе быў дадзены загад адправіць касманаўта Ваенна-Паветраных Сіл старшага лейтэнанта Гагарына на караблі-спадарожніку ў касмічную прастору з тым, "каб першым пракласці шлях чалавека ў космас, здзейсніць бяспрыкладны гераічны подзвіг і праславіць родную краіну". У сувязі з гэтым яму таксама было прысвоена пазачарговае воінскае званне.
Дакументы з фондаў Цэнтральнага архіва Мінабароны Расіі распавядаюць аб ваеннай службе Юрыя Гагарына. Мінабароны да Дня касманаўтыкі выклала ў сетку дакументы з моманту прысваення Гагарыну першага афіцэрскага звання лейтэнанта пасля заканчэння 1-га Чкалаўскага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў імя К. Я. Варашылава ў кастрычніку 1957 года.
Гагарын загінуў у авіякатастрофе, выконваючы трэніровачны палёт на самалёце МіГ-15 пад кіраўніцтвам інструктара Уладзіміра Сярогіна паблізу вёскі Навасёлава. На месцы гібелі пілотаў усталяваны помнік.
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.