12:37 21 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.15
Трэнажорная зала, архіўнае фота

Лукашэнка заклікаў губернатараў займацца спортам так, як пасяўной

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Адміністрацыя прэзідэнта вызначыць крытэрыі, па якіх кожная вобласць змагла б прадэманстраваць сябе ў спорце.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Губернатары павінны надаваць развіццю спорту ў рэгіёнах не менш увагі, чым пасяўной кампаніі, такое даручэнне ў пятніцу даў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу праводзіць вялікую нараду па развіцці зімовых відаў спорту. Падставай для такой сустрэчы сталі вынікі беларускіх спартсменаў на зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі.

Падчас свайго выступу Лукашэнка заклікаў актыўна займацца развіццём спорту не толькі спартыўных функцыянераў, але і губернатараў на месцах.

"Гэта іх хлеб і праца. Сапраўды гэтак, як пасяўная кампанія, сапраўды гэтак і спорт, якому мы павінны надаваць сур'ёзную ўвагу", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Урад і Адміністрацыя прэзідэнта павінны будуць па даручэнні прэзідэнта вызначыць крытэрыі, каб кожная вобласць прадэманстравала сябе ў летніх і зімовых відах спорту.

"І мы будзем даваць ацэнку рабоце губернатараў", — адзначыў прэзідэнт.

Паводле слоў Лукашэнкі, кіраўнікі рэгіёнаў не праяўляюць патрэбнай ініцыятывы і не займаюцца спортам.

"Вы што, самі не бачыце, што гэта мы павінны рабіць, гэта наша праца, здароўе людзей, у рэшце рэшт. Думаю, што гэта будзе апошняя наша размова з губернатарамі на гэтую тэму", — дадаў прэзідэнт.

Губернатары, упэўнены прэзідэнт, павінны ствараць умовы для развіцця спорту. Напрыклад, каб у пабудаваных лядовых арэнах і катках працавалі хакейныя школы і каманды, якія будуць удзельнічаюць у чэмпіянаце Беларусі ці іншых спаборніцтвах.

Тэги:
Спорт, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы