20:02 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Аудыторыя ў БДУ, архіўнае фота

Інстытут журналістыкі БДУ рэарганізуюць

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Са складу Інстытута журналістыкі выводзяць факультэт перападрыхтоўкі, якому прысвояць статус каардынацыйнага цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Інстытут журналістыкі Белдзяржуніверсітэта будзе рэарганізаваны — з яго складу выведуць факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, такое рашэнне было прынята ў пятніцу на пасяджэнні Савета БДУ.

Аб магчымым рэфармаванні Інстытута журналістыкі пачалі казаць пасля змены міністра адукацыі і кіраўніцтва БДУ, аднак рашэнне некаторы час адкладалася. Нарэшце, 12 мая стала вядома пра звальненне дырэктара інстытута Сяргея Дубовіка, а ўжо 13 красавіка лёс установы вызначылі на Савеце Белдзяржуніверсітэта.

Назад да факультэту

Па рашэнні Савета БДУ, са складу Інстытута журналістыкі ў гэтым годзе будзе выведзены факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — яму плануюць надаць статус адзінага навукова-метадычнага і каардынацыйнага цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.

Такім чынам, на месцы ІЖ будзе створаны факультэт. Пакуль рэарганізацыя не закране колькасць кафедраў або супрацоўнікаў. На сёння факультэт складаецца з дзесяці кафедраў, працуюць на іх каля двухсот чалавек — уключаючы 133 штатных выкладчыка і 67 сумяшчальнікаў.

Пытанне аб перайменаванні Інстытута журналістыкі пакуль не вырашана.

Навошта рэарганізуюць ІЖ БДУ?

Пасля вылучэння факультэта перападрыхтоўкі ў асобную структурную адзінку на яго базе будуць павышаць кваліфікацыю не толькі журналістам, але і спецыялістам іншых абласцей: факультэт будзе займацца падрыхтоўкай і каардынацыяй адпаведных праграм. Такім чынам, дададковай адукацыі ў ВНУ стане больш — больш і прыбытку ва ўніверсітэта.

Сам журфак у рамках дзейнасці як інстытут асобных рахункаў не меў — заставаўся такім жа структурным падраздзяленнем, як і любы іншы факультэт.

Пакуль Інстытут журналістыкі будзе функцыянаваць пад ранейшай назвай, функцыі кіраўніка будзе выконваць дацэнт Вольга Самусевіч. Рашэнне аб новым дырэктары Інстытута і дэкане факультэта журналістыкі будзе вядома пазней.

Тэги:
Інстытут журналістыкі БДУ, БДУ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы