МІНСК, 18 кра — Sputnik. Фінансаванне навукі стане адной з тэмаў школы маладых навукоўцаў, якая пройдзе ў беларускай сталіцы з 29 мая па 1 чэрвеня, паведамілі ў Нацыянальнай акадэміі навук.
Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у лекцыях, семінарах, майстар-класах і практычных занятках, паслухаць выступы вядучых спецыялістаў акадэміі і задаць свае пытанні.
Сярод галоўных тэм школы — фінансаванне навукі, магчымасці атрымання стыпендый, прэмій і грантаў, міжнароднае супрацоўніцтва, публікацыя навуковых вынікаў, падрыхтоўка і абарона навуковых дысертацый і многае іншае.
Адзінае абмежаванне для жадаючых — гэта ўзрост: да ўдзелу запрашаюцца маладыя навукоўцы да 35 гадоў, у тым ліку магістранты і аспіранты.
Усім, хто жадае павучыцца, неабходна запоўніць заяўкі на сайце акадэміі да 7 мая. Колькасць месцаў абмежаваная, таму арганізатары пакінулі за сабой права адбіраць удзельнікаў. Шчасліўчыкі атрымаюць пісьмо-пацверджанне да 20 мая, а пасля завяршэння навучання — спецыяльны сертыфікат.
Заняткі будуць праходзіць у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа, удзел бясплатны.
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.