18:45 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Нягледзячы на тое, што фігурнае катанне ў Віцебску не самы развіты від спорту, па ім праводзяцца буйныя спаборніцтвы сярод дзяцей

Лядовы палац і трэнеры: чаго не хапае віцебскім фігурыстам

© Sputnik / Павел Вур
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Губернатар Віцебскай вобласці паабяцаў фігурыстам, што дапаможа вырашыць іх праблемы і дзецям не прыйдзецца хадзіць на трэніроўкі да паловы сёмай раніцы.

ВІЦЕБСК, 18 кра — Sputnik. Віцебская і Маскоўская федэрацыі фігурнага катання падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, якое павінна дапамагчы развіццю гэтага віду спорту ў вобласці.

Трэнеры

"Віцебск — абласны цэнтр, у адрозненне ад Мінска, у нас не хапае трэнераў, а калі быць дакладным, — у нас іх толькі два. Прычым адзін ужо перадпенсійнага ўзросту, а другі — малады спецыяліст. То бок, у нас ёсць пэўны "правал у пакаленнях", калі можна так выказацца", — распавяла старшыня "Федэрацыі па фігурным катанні на каньках Віцебскай вобласці" Святлана Галоўкіна.

Светлана Головкина
© Sputnik / Павел Вур
Святлана Галоўкіна

Паводле яе слоў, атрымліваецца, што ў аднаго трэнера не хапае вопыту, а другі не заўсёды паспявае крочыць у нагу з часам.

"Фігурнае катанне вельмі хутка развіваецца, таму трэнерам трэба пастаянна падцягваць і абнаўляць свае веды. Ужо цяпер, напрыклад, дзеці круцяць трайныя скачкі, якія трэба асвойваць не гадамі, а вельмі хутка", — удакладніла Галоўкіна.

Віцебску патрабуецца кваліфікаваны трэнер, які мог бы ўзначаліць трэнерскі штаб. Майстар-класы, абмен вопытам — усяго гэтага таксама не хапае гораду.

"Хацелася б, каб да нас прыязджалі вопытныя трэнеры, прывозілі сваіх дзяцей. Каб дзеці глядзелі на моцных спартсменаў: параўноўвалі, падцягваліся… Спаборніцтваў не хапае, хоць мы і ездзім на іх больш за 15 разоў у год, але гэтага ўсё роўна мала", — падзялілася са Sputnik Крысціна Салдатава, трэнер па фігурным катанні.

Праблемы, якія можна вырашыць

Па словах Галоўкінай, падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з "Федэрацыяй фігурнага катання на каньках Маскоўскай вобласці" — вынік сур'ёзнай працы. Яшчэ год таму былі толькі размовы аб далёкіх перспектывах стварэння падобнага дакумента. Але масквічы гатовыя ісці насустрач і дзяліцца вопытам.

Светлана Головкина и Наталья Бестемьянова подписали соглашение о сотрудничестве.
Віцебск і Масква падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

"Шчыра кажучы, я не чакала, што ў Віцебску такая цікавасць да фігурнага катання. Гэта выдатна! Мы будзем дапамагаць віцебскім сябрам у развіцці нашага віду спорту. Я гатовая праводзіць тут майстар-класы, падцягваць харэаграфію, наш тэатр з задавальненнем здзейсніць тур па гарадах, каб папулярызаваць фігурнае катанне ў Беларусі", — заявіла прадстаўнік "Федэрацыі фігурнага катання на каньках Маскоўскай вобласці", алімпійская чэмпіёнка ў танцах на лёдзе Наталля Бесцям'янава.

Наталья Бестемьянова
© Sputnik / Павел Вур
Наталля Бесцям"янава

Як распавяла фігурыстка, каб дасягнуць добрых вынікаў, трэба прыбраць з лексікону фразу "усё дрэнна", паставіць перад сабой выразную мэту і планамерна да яе рухацца. Зараз, на яе думку, галоўнае — гэта прыцягнуць да фігурнага катання як мага больш маленькіх дзяцей, каб выбраць тыя "зорачкі", з якіх можна будзе выхаваць зорак сусветнай велічыні.

"Немалаважна, што дзякуючы гэтаму пагадненню нашы федэрацыі будуць дапамагаць адна адной фінансава. Напрыклад, калі на спаборніцтвы ў Маскоўскай вобласці прыедуць спартсмены з Віцебска, то мы ім дапаможам. Адпаведна, і нашы дзеці будуць мець пэўныя прэферэнцыі ў Віцебску. Бо адправіць дзіця на спаборніцтвы цяпер вельмі дорага", — патлумачыла Бесцям'янава.

Нябачныя фігурысты

Пакуль у Віцебску ў дзіцячай групе па фігурным катанні займаецца 15 чалавек, і набраць вялікую колькасць дзяцей для заняткаў гэтым відам спорту складана.

"Нашы трэніроўкі праходзяць з 6:30 да 8 раніцы, пяць разоў на тыдзень. Увесь астатні час пляцоўка занятая хакеем. А больш у Віцебску лядовых арэн няма, толькі адзін гэты будынак", — распавяла Святлана Галоўкіна.

Адсутнасць лёду — вялікая праблема: па-першае, цяперашняя пляцоўка не можа прыняць адразу шмат дзяцей, а па-другое, шмат каго палохаюць трэніроўкі ў палове сёмай раніцы. Таму фігурыстам патрэбна яшчэ хаця б адна асобная пляцоўка.

Тренер Кристина Солдатова вместе со своими ученицами, слева от нее - подающая большие надежды Мария Сычева
© Sputnik / Павел Вур
Трэнер Крысціна Салдатава разам са сваімі вучаніцамі

"У лядовым палацы, па праекце, прадугледжаная яшчэ адна пляцоўка, і на сустрэчы з губернатарам, на якой мы былі разам з маскоўскімі калегамі, ён паабяцаў яе пабудаваць. Пасля таго, як скончаць батутны цэнтр", — падзялілася Святлана Галоўкіна.

У віцебскіх дзяцей ёсць усе шанцы стаць моцнымі фігурыстамі, лічыць Галоўкіна. Але для гэтага трэба не "марна біць лёд", а працаваць з добрымі трэнерамі, па правільных праграмах і на сваёй лядовай пляцоўцы. І зараз, пасля падпісання пагаднення, у жыхароў Віцебска з'явіліся ўсе шанцы выйсці на больш высокі ўзровень у фігурным катанні. Тым больш што нават у цяперашніх умовах тут ёсць дзеці, якія паказваюць выдатныя вынікі.

Тэги:
Фігурнае катанне, Віцебск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы