11:29 20 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Адпраўляючыся ў паездку за мяжу, беларусы змогуць не толькі даведацца, якая чарга зараз на мяжы, але і ацаніць, у якія дні на мяжы збіраецца найбольшая колькасць машын.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Новы сэрвіс у дапамогу кіроўцам запусціў Дзяржпагранкамітэт Беларусі. Ён дае поўную інфармацыю не толькі аб наяўнасці чаргі з аўтамабіляў на пагранпераходах, але і аб яе дынаміцы. На сайце прадстаўлены усярэдненыя дадзеныя за апошнія 4 тыдні.

Напярэдадні паездкі кожны можа прааналізаваць дадзеныя новага сэрвісу ДПК і вылічыць — у якіх пунктах пераходу, у які час, па якіх днях тыдня збіраюцца самыя вялікія чэргі, а дзе стаянне не будзе такім стомным.

Інфармацыя ў новым сэрвісе на сайце ДПК прадастаўляецца ў выглядзе графікаў. Любы жадаючы можа азнаёміцца не толькі з сітуацыяй на мяжы на дадзены момант, але і з інфармацыяй аб штодзённай сярэдняй велічыні чаргі грузавых і легкавых аўтамабіляў.

Нагадаем, у трох пунктах пропуску "Брэст", "Катлоўка" і "Грыгароўшчына" працуе сістэма электроннай чаргі, дзе можна загадзя, ад 90 сутак, забраніраваць час для перасячэння мяжы. Таксама можна паглядзець сітуацыю на мяжы ў рэжыме онлайн — дадзеныя з вэб-камер на мяжы абнаўляюцца на сайце ДПК кожныя 3-5 хвілін.

Тэги:
чэргі на мяжы, Дзяржпагранкамітэт Беларусі, Беларусь

Галоўныя тэмы