Мінадукацыі ўстанавіла лічбы прыёму ў падначаленых каледжах і ліцэях

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкЭкзамен
Экзамен - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На бюджэт у ліцэй БНТУ плануюць набраць 145 чалавек, у ліцэй Беларуска-расійскага ўніверсітэта - 120.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі ўстанавіла кантрольныя лічбы прыёму для атрымання пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі ў падначаленых установах адукацыі, паведамляе Sputnik.

Праца з ноутбукам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Праграмы навучання для будучых "айцішнікаў" будуць змяняць з IT-фірмамі

Ведамства штогод вызначае кантрольныя лічбы прыёму не толькі ў ВНУ, але і ў падведамасныя каледжы і ліцэі. Ужо вядомыя такія лічбы на наступны навучальны год.

Так, у ліцэй пры БНТУ на бюджэтную форму набраць гатовыя да 145 чалавек. Пры Палескім дзяржаўным універсітэце гатовыя навучаць да 96 вучняў.

Прыём у ліцэй Беларуска-расійскага ўніверсітэта ўсталявалі ў памеры да 120 чалавек.

У сталічную гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка для атрымання пачатковай адукацыі прымуць 24 чалавекі. Для атрымання базавай — 48 чалавек.

Кантрольныя лічбы прыёму ў іншых каледжах і ліцэях ўсталёўваюцца заснавальнікамі. Напрыклад, у ліцэі БДУ — кіраўніцтвам універсітэта.

Стужка навiн
0