Дамы ў сталіцы замацавалі за гімназіямі

© Sputnik / Виктор ТолочкоГімназія № 12 у Мінску
Гімназія № 12 у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У адпаведнасці з указам прэзідэнта, у гімназіі павінны будуць прымаць дзяцей па месцы жыхарства.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Пералікі жылых дамоў (мікрараёнаў), замацаваных за гімназіямі, вызначаны ў Мінску. Спісы і спадарожная інфармацыя даступныя на сайтах мінскіх упраўленняў адукацыі, паведамілі ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

Экзамены ў школе - Sputnik Беларусь
Мінадукацыі патлумачыла, у чым будзе розніца паміж гімназіямі і школамі

Некаторыя з устаноў адукацыі не будуць прымаць першакласнікаў: да прыкладу, у Фрунзенскім раёне набор у 1-я класы не будзе ажыццяўляць гімназія №13.

Колькасць дамоў, аднесеных да гімназій, адрозніваецца: напрыклад, да гімназіі №24 у цэнтры горада аднесена усяго чатыры дамы, а да гімназіі № 18 у Першамайскім раёне — больш за 80 дамоў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №30 "Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх" 25 студзеня. Згодна з указам, іспыты ў 5-я класы гімназій адменены: усе вучні, якія скончыли навучанне ў 4-м класе, змогуць проста працягнуць вучыцца ў ёй. У той жа час конкурсны адбор па выніках праверкі творчых здольнасцяў захоўваецца.

Стужка навiн
0