Рэспубліканскі "Апошні званок" для школьнікаў правядуць у "Мінск-Арэне"

© Sputnik / Дмитрий БосакАпошні званок
Апошні званок - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Патрапяць на маштабнае свята не ўсе - колькасць выпускнікоў у краіне ў некалькі разоў перавышае ўмяшчальнасць пляцоўкі.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Рэспубліканскі "Апошні званок" правядуць 30 мая ў сталічнай "Мінск-Арэне", паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага ўрада.

Мінадукацыі раней прызначыла адзіны дзень "апошніх званкоў" для беларускіх 11-класнікаў — 30 мая. Частка выпускнікоў збярэцца ў сталіцы — на найбуйнейшай пляцоўцы краіны.

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, арганізоўваць рэспубліканскі "Апошні званок" на "Мінск-Арэне" павінны міністэрствы адукацыі і культуры, а таксама сталічны гарвыканкам.

Аргкамітэт па падрыхтоўцы свята ўзначаліў кіраўнік Мінадукацыі Ігар Карпенка.

Якіх выпускнікоў запросяць на рэспубліканскі "Апошні званок", пакуль не вядома. Агульная колькасць 11-класнікаў ў рэспубліцы перавышае 55 тысяч, у той жа час максімальная ўмяшчальнасць "Мінск-Арэны" — усяго 15 тысяч чалавек.

Стужка навiн
0