15:39 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Уступная кампанія, архіўнае фота

Ліцэй БДУ пачаў прыём дакументаў

© Sputnik / Алексей Мальгавко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
910

Конкурс у вядучы ліцэй краіны ў мінулым годзе дасягаў дзевяці чалавек на месца.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачаў прыём дакументаў, паведамілі Sputnik у прэс-службе БДУ.

Дакументы для вучобы ў дзесятым і адзінаццатым класах ліцэя БДУ можна падаць да дзевятага мая ўключна — затым школьнікаў чакаюць унутраныя выпрабаванні.

Зарэгістравацца для ўдзелу ва ўступных выпрабаваннях, даведацца аб іх раскладзе і выніках можна пры дапамозе асабістага кабінета абітурыента на сайце самога ліцэя. Пройдуць пісьмовыя іспыты ў ліцэй 13 і 20 мая, рэзервовы дзень — 26 мая.

Вучыцца ў ліцэі можна па сямі напрамках: матэматычным, фізічным, хімічным, біялагічным, інфарматыка-матэматычным, філалагічным і гісторыка-грамадазнаўчым.

План прыёму ў ліцэй БДУ на гэты навучальны год прадугледжвае набор 12 класаў: па два матэматычных, біялагічных, фізічных, філалагічных і гісторыка-грамадазнаўчых, а таксама па адным хімічным і інфарматыка-матэматычным.

Без экзаменаў у ліцэй могуць быць залічаны пераможцы заключных этапаў рэспубліканскіх алімпіяд па профільных прадметах.

Ліцэй БДУ лічыцца адным з лепшых у краіне. Конкурс у мінулым годзе на адно месца ў ліцэі дасягаў дзевяці чалавек на месца, а яго выпускнікі традыцыйна высока здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне.

Тэги:
Уступная кампанія, Ліцэй БДУ, Мінск

Галоўныя тэмы