05:51 21 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.05
Банкаўскія карткі, архіўнае фота

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ўначы на 28 красавіка

© Sputnik / Владимир Трефилов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Складанасці ў правядзенні аперацый па картках могуць узнікнуць з-за тэхналагічных работ у Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Трымальнікі банкаўскіх плацежных картак могуць сутыкнуцца з праблемамі ў разліках уначы на 28 красавіка, паведаміла прэс-служба ААТ "Беларусбанк".

Паводле інфармацыі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, у гэты дзень з 02:00 да 06:30 з-за ажыццяўлення тэхналагічных работ могуць не функцыянаваць мабільныя аплатныя тэрміналы (mPOS), якія падлучаныя да праграмнага комплексу цэнтра.

У цэнтры прынеслі кліентам прабачэнні за магчымыя нязручнасці.

Акрамя таго, яшчэ тры беларускія банкі аб'явілі аб правядзенні тэхналагічных работ ноччу 26 красавіка. Так, з 00:00 да 01:00 могуць быць часова недаступныя аперацыі па плацежных картках "Прыорбанка", з 00:10 да 07:00 — "Белаграпрамбанка" і з 02:00 да 02:30 — "Белгазпрамбанка".

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,6 мільёна банкаўскіх плацежных картак. Яго кліентамі з'яўляюцца больш за 71 тысячу прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу, падключэнне да БПЦ маюць больш за 112 тысяч плацежных тэрміналаў і 2,6 тысяч банкаматаў.

Тэги:
ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы