14:42 27 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.23
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.40
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Некаторыя калегі-журналісты з Расіі нават не ўпэўненыя, што для наведвання рэспублікі не патрэбна віза, канстатаваў намеснік кіраўніка Мінінфарма.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Прадстаўнікі Беларусі павінны часцей бываць на выставах і канферэнцыях за мяжой і даносіць інфармацыю пра сваю краіну, такое меркаванне ў пятніцу журналістам выказаў намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

Так, у XXII выставе "СМІ ў Беларусі" прымуць удзел каля 50 СМІ, што ў Міністэрстве інфармацыі толькі падтрымліваюць. Па словах намесніка кіраўніка ведамства, неабходна пераймаць вопыт адзін у аднаго і вучыцца працаваць у новых фарматах.

Ёсць і іншая важная карысць ад удзелу ў выставах, у тым ліку і за мяжой — даносіць інфармацыю пра Беларусь. Як распавёў Лёгкі, некаторыя кіраўнікі расійскіх СМІ нават не ведаюць, ці трэба для наведвання краіны атрымліваць візу. Няма паўнаты інфармацыі пра нашу краіну і ў жыхароў іншых постсавецкіх дзяржаў, а часцей ўсё зводзіцца да "стандартнага набору": бульбачка, трактары і прэзідэнт.

"Напэўна, у гэтым ёсць пэўная доля аб'ектыўнасці, аб'ектыўная сітуацыя так развіваецца. З гэтым трэба нешта рабіць, таму беларусы павінны часцей бываць на выставах, канферэнцыях дзесьці за мяжой", — заклікаў Лёгкі.

Паводле слоў намесніка міністра інфармацыі, постсавецкі рэгіён важны і цікавы для Беларусі. "Я буду толькі вітаць, калі будуць больш даносіць інфармацыю пра Беларусь", — адзначыў намеснік міністра.

Другая важная задача, якая стаіць перад беларускімі журналістамі, паводле яго слоў, — і развіццё рэгіянальных СМІ ў Беларусі. Многія з іх, канстатуе ён, не валодаюць навыкамі працы ў інтэрнэт-прасторы і сацыяльных сетках, што сёння з'яўляецца вельмі важным. "Канкурэнцыя за рынак развіваецца і расце", — сказаў на заканчэнне намеснік міністра.

Тэги:
журналістыка, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Павел Лёгкі, Беларусь

Галоўныя тэмы