05:52 15 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.08
Офіс кампаніі Яндэкс у Маскве

Дранікі, БАТЭ і Домрачава: "Яндэкс" распавёў, што шукаюць у Беларусі

© Sputnik / Валерий Мельников
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4910

Беларусы часцей за ўсё шукаюць дранікі, чым бульбяное пюрэ, абрэвіятура БАТЭ больш папулярная чым "Дынама-Мінск".

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Пошук "Яндэкса" кожны месяц адказвае ў сярэднім на 250 мільёнаў запытаў з Беларусі, нейкія словы сустракаюцца ў запытах часцей, нейкія радзей, распавялі ў інтэрнэт-кампаніі.

Аналітыкі "Яндэкса" стварылі тэст, у якім трэба адгадаць, якое з слоў больш папулярнае ў пошуку. Прычым гэтую папулярнасць вызначалі па колькасці запытаў, у якіх тое ці іншае слова сустракаецца.

Да прыкладу, для пары "зубр — бусел" улічваліся запыты пра "снегоходы зубр" і "веласіпеды бусел".

Хлеб шукаюць часцей, чым соль, а дранікі — часцей, чым бульбяное пюрэ, распавялі ў "Яндэксе".

Таксама высветлілася, што Янка Купала абышоў Якуба Коласа, а "Бі-2" — "Ляпіса Трубяцкога". У пары "зуброўка — крамбабуля" замест спаборніцтва алкагольных напояў атрымалася супрацьстаянне расліны і музычнай групы.

Абрэвіятура БАТЭ сустракаецца ў запытах беларусаў у дзесяць разоў часцей, чым "Дынама Мінск". Дар'ю Домрачаву шукаюць значна больш, чым Вікторыю Азаранка.

"Цікавяцца не толькі выступамі спартсменак, але і іх асабістым жыццём. Тыповыя запыты — "муж Вікторыі Азаранкі фота" і "вяселле Дар'і Домрачавай і Б'ёрндалена відэа", — распавялі аналітыкі.

Акрамя таго, у запытах беларусаў мэссэнджар Viber апынуўся ў разы папулярнейшым за Telegram і WhatsApp.

Карыстальнікі з Беларусі значна часцей цікавяцца візавымі пытаннямі і працай у Польшчы, чым у Літве.

Тэги:
Яндэкс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы