Лукашэнку вельмі спадабалася школа ў Жыткавічах

© Photo : Гомельская праўдаШкола ў Жыткавічах
Школа ў Жыткавічах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт падкрэсліў, што яму падабаюцца такія невялікія навучальныя ўстановы на 600-650 вучняў, а не на дзве тысячы - як у Мінску.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку спадабалася сярэдняя школа №2 у Жыткавічах — на яе кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу падчас прагулкі па горадзе.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: шалёных грошай няма і не будзе

Беларускі лідар 27 і 28 красавіка знаходзіўся з візітам у Гомельскай вобласці, дзе пракантраляваў вядзенне пасяўной кампаніі, а таксама ход аднаўлення аварыйнага моста праз раку Прыпяць. У суботу Лукашэнка правёў нараду ў Жыткавіцкім РВК, а затым прагуляўся па раённым цэнтры.

Падчас прагулкі, у якой прэзідэнта суправаджала кіраўніцтва раёна і вобласці, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на школу №2, якая знаходзіцца на вуліцы Карла Маркса.

"Школа, кажу, прыгожая, вельмі прыгожая. І кампактная, вось тое, што я люблю", — сказаў Лукашэнка, аглядаючы будынак.

Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што яму падабаюцца такія невялікія навучальныя ўстановы на 600-650 вучняў, а не на дзве тысячы — як у Мінску.

Кіраўнік дзяржавы таксама паспеў крыху пагутарыць з мясцовымі пенсіянерамі на прыпынку грамадскага транспарту.

"У вас што — выхадны?" — пажартаваў прэзідэнт.

Пажылая жыхарка Жыткавічаў, карыстаючыся выпадкам, паскардзілася Лукашэнку, што цячэ дах дома.

Стужка навiн
0