05:50 21 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.05
Пасеў насення, архіўнае фота

Каб быў добры ўраджай, кіньце 1 мая ў калодзеж манетку

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Паводле народных вераванняў, нічога нельга было сеяць у "пракляты дзень" - 4 мая.

Народны сельскагаспадарчы каляндар самым спрыяльным днём для пасеву карняплодаў, асабліва буракоў і морквы, называе 1 мая.

"У народзе казалі: "На Святога Кузьму сей моркву і буракі". Менавіта 1 мая лічыўся найбольш спрыяльным днём для пасеву гэтых карняплодаў", — распавялі Sputnik этнографы.

"Я памятаю сваё савецкае дзяцінства, калі бабуля на 1 мая падрыхтоўвала насенне буракоў, рана раніцай ішла на агарод сеяць моркву і буракі, а потым ішла глядзець на першамайскую дэманстрацыю", — адзначыла этнограф.

Паводле яе слоў, згодна з народнымі традыцыямі, насенне буракоў і морквы перад пасадкай трэба было замачыць на тры дні ў калодзежнай вадзе.

Таксама этнограф распавяла яшчэ аб адным народным сельскагаспадарчым рытуале 1 мая. "Пра гэта нам распавялі падчас этнаграфічнай экспедыцыі на поўнач Віцебскай вобласці. Рана раніцай, перад тым як прыступіць да работ у агародзе, сяляне выходзілі ў двор і кідалі ў калодзеж медныя манеты на ўдачу. Зрабіць гэта трэба было ўтойліва, асцерагаючыся "благога" вока", — сказала суразмоўца Sputnik.

Распавядаючы пра іншыя прыметы, звязаныя з пасевам буракоў, якія з'яўляліся разам з бульбай і капустай асноўнай гароднінай на стале беларусаў, этнограф заўважыла, што пасля цвіцення чаромхі буракі не сеялі.

Акрамя гэтага, насенне буракоў стараліся трохі патрымаць з насеннем іншых раслін — бо буракі з'яўляецца адзіным караняплодам, які не ядуць шкоднікі, паведаміла вучоны.

Сельскагаспадарчы каляндар беларусаў заўсёды быў цесна звязаны з месяцовым календаром. "Бурак, іншыя карняплоды стараліся саджаць пад поўню. У народзе верылі, што пасаджаныя перад поўняй карняплоды не пойдуць у бацвінне, а будуць вялікімі, "поўнымi", — сказала суразмоўца агенцтва.

Яна таксама паведаміла, што ў народным календары ёсць дзень, калі імкнуліся нічога не саджаць. "Гэта так званы "пракляты" дзень. 4 мая адзначаецца дзень Прокла", — сказала этнограф. Паводле яе слоў, з гэтым днём у народзе звязана мноства табу і іншых прыкмет.

Тэги:
Народныя традыцыі, Сельская гаспадарка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы