13:04 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Sputnik Беларусь бярэ на сябе дастаўку паштовак у любую кропку свету

Пішыце лісты: бясплатна адправіць паштоўку да 9 Мая можна ў Музеі вайны

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі 2018 (28)
3510

Sputnik Беларусь бярэ на сябе дастаўку паштовак у любую кропку свету - ад удзельнікаў акцыі спатрэбіцца толькі напісаць адрас і некалькі цёплых слоў.

У Музеі Вялікай Айчыннай вайны разгарнулася своеасаблівая палявая пошта ад Sputnik Беларусь. Кожны, хто прыйшоў сюды на экскурсію, можа прысесці за стол і напісаць некалькі слоў да 9 мая на стылізаванай паштоўцы. Дастаўку на сябе возьме Sputnik — паштоўку перашлюць у любую кропку свету. Адпраўляць паштоўкі можна будзе да 9 мая.

"Ветэранаў ужо няма ў жывых, а бацькоў павіншую"

У першыя гадзіны працы такой нетрывіяльнай пошты некалькі чалавек з групы турыстаў з Санкт-Пецярбурга ўжо адправілі паштоўкі на радзіму. Многія з іх прызнаваліся, што сваякоў, якія прайшлі праз вайну, ужо няма ў жывых. Але гэта нагода віншаваць з Днём Перамогі сваякоў, якія ведаюць пра вайну па расказах старэйшых пакаленняў.

Несколько туристов из Санкт-Петербурга уже отправили открытки на родину
© Sputnik / Виктор Толочко
Некалькі турыстаў з Санкт-Пецярбурга ўжо адправілі паштоўкі на радзіму

На паштоўку не змесціцца шмат слоў, толькі самыя галоўныя, і большасць проста жадаюць блізкім, для якіх падпісваюць пасланне, здароўя і міру. Просты інтэр'ер — гадзіннік з зязюляй, дзве табурэткі, бляшаныя конаўкі — схіляюць быць нешматслоўнымі.

На открытку не поместится много слов - только самые главные
© Sputnik / Виктор Толочко
На паштоўке не змесціцца шмат слоў - толькі самыя галоўныя

Дапамагчы злавіць патрэбны лад могуць і інтэр'еры самога музея, таму, калі патрэбныя словы не прыходзяць у галаву на ўваходзе ў музей, напісаць ліст можна і па заканчэнні агляду экспанатаў.

"Чакайце, зараз да вас прыедзе шмат хто", — абяцае адна з наведвальніц, якая прыехала ў Мінск з экскурсіяй. Пецябруржцы ўжо пабывалі ў Хатыні і завяршаюць знаёмства з ваенным Мінскам у музеі.

"Запішыце, калі ласка, мае словы на відэа, я блогер", — настойвае іншая і тлумачыць сваім падпісчыкам умовы акцыі, якая праходзіць у мінскім музеі.

Кто-то просит сделать на память фотографию, кто-то - снять видео
© Sputnik / Виктор Толочко
Хтосьці просіць зрабіць на памяць фатаграфію, хтосьці - зняць відэа

Многія проста падпісваюць паштоўкі і на пытанне, ці ваявалі іх сваякі, адказваюць проста — ваявалі. У адной з наведвальніц дзед прапаў на вайне, так што гісторыі таго часу вядомыя толькі з кніг.

Акция Sputnik дает возможность поздравить родственников, которые знают о войне по рассказам старшего поколения
© Sputnik / Виктор Толочко
Акцыя Sputnik дае магчымасць павіншаваць сваякоў, якія ведаюць пра вайну па расказах старэйшага пакалення

"Мы стараемся знайсці новыя спосабы быць бліжэй да людзей. Мне хочацца, каб 9 Мая мы павіншавалі і родных, і тых людзей, якія да гэтага часу лічаць гэты дзень сваім самым галоўным святам", — сказаў кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура.

Што ўбачыў ваенкор

Ну а 9 мая падчас акцыі "Бессмяротны полк" адправіць паштоўку можна будзе яшчэ і з ГЗЦ Galleria Minsk, дзе сёння адкрылася выстава здымкаў карэспандэнтаў Савінфармбюро "Вайна. Без каментароў".

Кіраўнік Sputnik падкрэсліў важнасць работы ваенкораў, якія знаходзіліся ў цяжкіх ваенных умовах, ўзброеныя толькі нататнікам і камерай.

"Гэтая выстава — даніна памяці карэспандэнтам, якія захавалі невядомыя для нас моманты Вялікай Айчыннай вайны. Павага да гісторыі — гэта адметная рыса менталітэту беларусаў", — адзначыў міністр культуры Юрый Бондар, які выступіў на ​​адкрыцці выставы.

Тэмы:
Дзень Перамогі 2018 (28)
Тэги:
паштоўка, Вялікая Айчынная вайна, Музей Вялікай Айчыннай вайны, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы