20:53 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Дзень Перамогі святкуюць у Мінску

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі 2018 (28)
1010

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што Беларусь назаўжды захавае праўдзівую гісторыю Вялікай Айчыннай вайны.

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

"Мы назаўжды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы — надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, непахіснасць волі і патрыятызм народа-пераможцы назаўжды застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама адзначыў, што Дзень Перамогі поўны вельмі моцных эмоцый і пачуццяў: горычы ад страты мільёнаў нявінных жыццяў, радасці ад вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамлення нестабільнасці міру і адказнасці за яго.

Прэзідэнт таксама звярнуўся з удзячнасцю да ветэранаў.

"Ваш подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар — магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці", — сказаў ён.

Сваім суайчыннікам у гэты памятны дзень кіраўнік дзяржавы пажадаў моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі на доўгія мірныя гады.

Тэмы:
Дзень Перамогі 2018 (28)

По теме

Дзень Перамогі 2018
Тэги:
9 Мая, Дзень Перамогі, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы