18:29 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Навучальны клас гімназіі, архіўнае фота

Альтэрнатыва гімназіям: у Мінску з'явіцца "бюджэтная" прыватная школа

© Sputnik Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
57 0 0

Месяц навучання ва ўстанове абыдзецца бацькам у 400 долараў - не так дорага ў параўнанні з некаторымі прыватнымі школамі.

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Яшчэ адна прыватная школа неўзабаве з'явіцца ў Мінску: дзяцей у пятыя класы ўжо набіраюць, хоць памяшкання для заняткаў пакуль няма, сведчыць сайт праекта.

Большасць беларускіх дзяцей вучацца ў дзяржаўных установах адукацыі, аднак некаторыя бацькі выбіраюць аддаваць дзяцей у прыватныя школы. Зараз у Мінску ёсць некалькі такіх устаноў, якія могуць выдаваць пасля заканчэння атэстаты.

Як стала вядома ў пачатку мая, з верасня ў Мінску пачне працу яшчэ адна прыватная школа. Ва ўстанову ўжо набіраюць два пятыя класы па 16 чалавек. Зрэшты, з памяшканнем гэтая школа пакуль не вызначылася — пытанне абяцаюць вырашыць у бліжэйшы час.

Месяц навучання ў новай прыватнай школе будзе каштаваць прыкладна 400 долараў. Для параўнання, некаторыя прыватныя ўстановы адукацыі просяць ад бацькоў больш за 500-600 долараў — так што кошт параўнальна "невялікі".

У камандзе новай ўстановы — вядомыя ў Беларусі педагогі, у тым ліку пісьменніца і настаўнік рускай мовы Ганна Севярынец.

Прыватныя школы з'яўляюцца ў Мінску не так часта — тыя, якія даюць паўнавартасную базавую або агульную сярэднюю адукацыю. Некалькі гадоў назад вядомая журналістка Ганна Трубачова хацела стварыць у Беларусі "школу мары", аднак рэалізаваць свой праект так і не змагла.

Тэги:
прыватная школа, Сярэдняя адукацыя, Адукацыйныя ўстановы, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы