18:03 19 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Баец спецатрада Слаўны Аляксей Пімонаў.

Дзень Перамогі святкуюць у Беларусі і за мяжой

© Sputnik / Мария Амелина
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі 2018 (28)
10320

Дзень Перамогі - адзін з самых любімых і паважаных святаў не толькі ў беларусаў, але і жыхароў многіх іншых краін.

Беларусь і многія іншыя краіны свету святкуюць 9 мая Дзень Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Традыцыйна ў гэты дзень праводзяць мноства святочных мерапрыемстваў.

Розныя актыўнасці з самай раніцы запоўняць розныя куткі Мінска: з 11:00 да 12:00 да манумента на плошчы Перамогі будуць ускладаць кветкі. У гэты ж час у музейна-паркавым комплексе "Перамога" пройдзе "Забег адважных": усе жадаючыя змогуць прайсці трасу з перашкодамі, па словах арганізатараў, яшчэ больш цікавую, чым у мінулым годзе.

Адной з галоўных лакацый традыцыйна стане пляцоўка ля Палаца спорту: тут святкаванне расцягнецца на цэлы дзень — з 10:00 да 23:00. Разгорнецца вялікі святочны кірмаш з пачастункамі і сувенірамі, а таксама выстава народнай творчасці "Горад майстроў". Суправодзіць працу пляцоўкі канцэрт. А ў 12:00 на пляцоўцы ля фантана-амфітэатра стартуе Міжнародны турнір па сілавым экстрыме.

Усе неабыякавыя змогуць паўдзельнічаць у акцыі да Дня Перамогі "Бессмяротны полк": традыцыйна людзі выйдуць на цэнтральныя вуліцы горада з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі. Па словах арганізатараў, у гэтым годзе чакаецца ўдзел удвая большай колькасці людзей, чым у мінулым.

Прысвечанае 9 Мая свята пройдзе і на Лініі Сталіна. Будзе маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя "Бітва за Берлін", адкрыюць забаўляльныя зоны і тэматычную выставу, правядуць канцэрт, пераможцаў тутэйшых спаборніцтваў будуць катаць на танку, а завершаць вечар святочным салютам. Уваходны квіток на мерапрыемства абыйдзецца ў 7-20 рублёў.

Асобная праграма, прысвечаная святкаванню Дня Перамогі, запланавана і на тэрыторыі Верхняга горада. Завершыць дзень грандыёзны святочны канцэрт тэлепраекта "Плошча Перамогі 2018" у аднайменнай лакацыі: ён будзе працягвацца з 21:30 да 23:00.

Як праходзіць святкаванне 9 Мая ў Мінску, гарадах Беларусі і іншых краінах глядзіце ў анлайн-трансляцыі Sputnik.

Тэмы:
Дзень Перамогі 2018 (28)
Тэги:
мерапрыемствы, свята, 9 Мая, Дзень Перамогі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы