12:52 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Мабільныя тэлефоны, архіўнае фота

Мінсувязі: адмену роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй прапрацоўваюць аператары

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Чыноўнікі дзвюх краін працягваюць працу над адменай роўмінгу, аднак дамовіцца павінны і самі аператары.

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй пачалі прапрацоўваць на ўзроўні аператараў сувязі дзвюх краін, заявіў у чацвер міністар сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

Ідэя адмяніць роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй раней было пададзена кіраўніцтвам дзвюх дзяржаў, аднак пакуль канчаткова гэтае пытанне не вырашана.

Па словах кіраўніка Мінсувязі Беларусі, беларускае ведамства працягвае працаваць з расійскімі калегамі. У той жа час пачалі абмяркоўваць гэтае пытанні і аператары сувязі — яны з'яўляюцца пераважна прыватнымі кампаніямі.

"Але трэба разумець, што гэта бізнэс. Працуюць аператары сувязі паміж сабой", — сказаў Папкоў у прэс-цэнтры БелТА.

Беларускія мабільныя аператары, па словах міністра, ужо прапанавалі сваім абанентам тарыфныя планы, якія дазваляюць зніжаць выдаткі ў роўмінгу — як у Расіі, так і ў іншых краінах. Зрэшты, магчымасці тэлефанаваць у РФ з Беларусі па "ўнутраных цэнах" яшчэ няма.

Тэги:
роўмінг, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы