07:40 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Шашлык, архіўнае фота

Мінчане з'елі 3,5 тоны шашлыка на кірмашы ў Дзень Перамогі

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2310

У ГУСР Мінгарвыканкама паведамілі, што агульны тавараабарот арганізацый за 9 мая склаў 250 тысяч рублёў.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Мінчане і госці горада купілі 3,5 тоны шашлыка на кірмашы ля Палаца спорту, прысвечаным святкаванню Дня Перамогі, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Падчас святкавання ў адной з галоўных святочных кропак працаваў фудкорт плошчай у 13 тысяч квадратных метраў. Акрамя шашлыкоў гасцям прапанавалі дранікі, каўбаскі, бліны, а таксама марозіва і напоі.

У ГУСР Мінгарвыканкама паведамілі, што агульны тавараабарот арганізацый склаў 250 тысяч рублёў: было рэалізавана 3,5 тоны шашлыка і мясной прадукцыі, восем тысяч літраў піва, дзевяць тысяч літраў квасу і напояў, а таксама 600 кілаграмаў марозіва.

Выязны гандаль працаваў і на іншых пляцоўках, а ў яго абслугоўванні прыйшлося задзейнічаць 600 удзельнікаў.

Па ўсім горадзе 9 мая прайшлі гулянні: для наведвальнікаў адкрылі стылізаваныя падворкі, лакацыі дапаўнялі прадметы ваеннага і пасляваеннага побыту, гучалі песні ваенных гадоў.

Тэги:
шашлык, Дзень Перамогі, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы