Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Ядзернае паліва для Беларускай АЭС будзе самым сучасным

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудаўніцтва БелАЭС ў Астраўцы
Будаўніцтва БелАЭС ў Астраўцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійская кампанія будзе не толькі пастаўляць на БелАЭС ядзернае паліва, але і займацца пытаннямі яго ўдасканалення і мадэрнізацыі.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Пастаўкі расійскага ядзернага паліва будуць ажыццяўляцца ў рамках кантракту на будаўніцтва станцыі, пра гэта распавёў на форуме "Атамэкспа" старэйшы віцэ-прэзідэнт АТ "ЦВЭЛ" Алег Грыгор'еў.

Паліва сучаснае

Згодна з кантрактам на будаванне БелАЭС на пачатковым этапе загрузку паліва на энергаблокі будуць ажыццящляць ЦВЭЛ. Перазагрузка паліва будзе ажыццяўляцца кампаніяй "Атамбудэкспарт". Затым прамыя пастаўкі будуць ісці ад ЦВЭЛ элементаў пры пасярэдніцтве карпарацыі "Расатам".

"Мы будзем пастаўляць першапачаткова самае сучаснае паліва. Безумоўна, мы гэта базавае паліва будзем развіваць, удасканальваць, выконваць любыя патрабаванні заказчыка", — заявіў Грыгор'еў.

На сучасным этапе атамныя станцыі працуюць на працягу 60-80 гадоў. Па гэтай прычыне заключаюцца доўгатэрміновыя кантракты на пастаўкі паліва. Акрамя непасрэдна дастаўкі на АЭС, ідзе інжынірынг і мадэрнізацыя ядзернага паліва.

Дата пуску вызначана

"Гэта наш базавы прынцып — не стаяць на месцы. Інакш мы рызыкуем прайграць: вельмі шмат канкурэнтаў", — канстатаваў віцэ-прэзідэнт АТ "ЦВЭЛ".

Першая Беларуская атамная станцыя будуецца непадалёк ад горада Астравец ў Гродзенскай вобласці. Першы энергаблок будзе запушчаны у 2019 годзе, тады плануецца падключыць яго да энергасістэмы краіны. На 2020 год ставіцца задача ўводу ў эксплуатацыю другога энергаблока.

БелАЭС узводзіцца па расійскаму праекту, які прадугледжвае шматузроўневую абарону і адносіцца да пакалення атамных станцый 3+.

На станцыі будуць функцыянаваць расійскія рэактары мадэлі ВВЭР-1200. На сённяшні дзень такія сучасныя рэактары ўжо паспяхова працуюць на станцыях за мяжой.

Стужка навiн
0