11:39 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
Лукашэнка з сынам прымерылі ў Таджыкістане багатыя чапаны

Лукашэнка з сынам прымерылі ў Таджыкістане багатыя чапаны

© Photo : Хадамоти матбуот
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5211

Беларускі прэзідэнт наведаў загарадную рэзідэнцыю Рахмона, дзе правялі неафіцыйны абед.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і яго сын Мікалай сфатаграфаваліся ў Таджыкістане з кіраўніком краіны Эмамалі Рахмонам у традыцыйных мужчынскіх таджыкскіх строях — чапанах.

Лукашэнка наведваў Таджыкістан з афіцыйным візітам 15 і 16 мая, куды адправіўся з Сочы, дзе прымаў удзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

У сераду Лукашэнка з сынам Мікалаем наведалі загарадную рэзідэнцыю Рахмона, размешчаную ў Варзобскім раёне паблізу сталіцы Душанбэ.

Там для гасцей з Беларусі быў арганізаваны неафіцыйны абед, Рахмон правёў невялікую экскурсію па рэзідэнцыі.

Пасля неафіцыйных мерапрыемстваў беларускі прэзідэнт з сынам і кіраўніком Таджыкістана сфатаграфаваліся ў нацыянальнай мужчынскай таджыкскай вопратцы — чапане.

Чапан — гэта падшываны халат, папулярны ў краінах сярэднеазіяцкага рэгіёну. Ён не мае гузікаў і каўняра, адна пала заходзіць на іншую. Чапан для ўрачыстых выпадкаў вырабляецца з аксаміту і шоўку, а таксама багата упрыгожваецца вышыўкай срэбнай і залатой ніткай.


Тэги:
Мікалай Лукашэнка, Эмамалі Рахмон, Аляксандр Лукашэнка, Таджыкістан

Галоўныя тэмы