15:20 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Вяселле прынца Гары і Меган Маркл

Givenchy і 80-гадовая тыяра: што надзела Меган Маркл на вяселле з Гары

© REUTERS / Owen Humphreys/Pool
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4910

Вясельную сукенку для каралеўскага вяселля захоўвалі ў сакрэце да апошняга, а журналісты нават рабілі стаўкі на тое, у чым Маркл прыбудзе на ўрачыстасць.

Галоўная свецкая падзея вясны гэтага года — вяселле брытанскага прынца Гары і Меган Маркл — прайшла ў суботу ў Лондане. Адной з тэм, якія актыўна абмяркоўваліся, апроч спісу гасцей і новых тытулаў маладых, стала сукенка нявесты. Sputnik распавядае, у чым Маркл пайшла да алтара і стала членам брытанскай каралеўскай сям'і.

Французская сукенка з брытанскім духам

Дэталі вясельнай сукенкі Маркл да канца трымалі ў сакрэце. Журналісты нават рабілі стаўкі: ва ўборы якога дызайнера дзяўчына пройдзе да алтара?  "Пераможцамі" сталі тыя, хто ставіў на французскі брэнд Givenchy, які з мінулага года ўзначальвае брытанка Клэр Уайт Кэллер.

Меган Маркл в свадебном платье от Givenchy
© REUTERS / Danny Lawson/Pool
Меган Маркл у вясельнай сукенцы ад Givenchy

Зробленую Клэр Уайт Кэллер сукенку  імгненна ацанілі ўсе аматары моды і стылю: стрыманая, колеру слановай косці і з доўгімі рукавамі і шлейфам. Пры ўсёй сваёй раскошы, выглядае сукенка Меган Маркл у меру сціпла і ў адпаведнасці з узроўнем мерапрыемства. Цікавы і вэлюм сукенкі — у ім дызайнер аб'яднала флору ўсіх 53 краін Садружнасці, куды неўзабаве Маркл адправіцца ў каралеўскае турнэ.

Дакладны кошт вясельнай сукенкі герцагіні Сасэкскай невядомы, аднак брытанская прэса ўпэўненая: убор крыху таннейшы за той, у якім да алтара ішла жонка прынца Уільяма Кейт Мідлтан, аднак кошт відавочна ідзе на дзесяткі тысяч фунтаў сцерлінгаў — асабліва ўлічваючы эксклюзіўнасць працы.

Брыльянты і плаціна

Каралева Лізавета II зрабіла Меган Маркл падарунак не толькі ў выглядзе тытула герцагіні, але і дазволіла выйсці замуж за ўнука ў тыяры каралевы Марыі.

Меган Маркл вышла замуж в тиаре королевы Марии
© REUTERS / Jonathan Brady/Pool
Меган Маркл выйшла замуж у тыяры каралевы Марыі

Брыльянтавае бандо каралевы Марыі было зроблена ў 1932 годзе. Зробленая з плаціны і брыльянтаў тыяра складаецца з адзінаццаці секцый. Цэнтральны камень бандо — падораная Марыі ў 1893 годзе да вяселля брошка. Колькі яна можа каштаваць, невядома.

Завушніцы і бранзалет на Меган Маркл у дзень вяселля — праца ювелірнага дома Cartier.

Тэги:
Вяселле, Меган Маркл, прынц Гары, Лондан

Галоўныя тэмы