05:45 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Ігар Мацюк пачынае аперацыю па ўздыме вартавога карабля Пурга

Беларускі пошукавік знайшоў флагман Ладажскай флатыліі

© Sputnik Андрей Качура
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4610

У Санкт-Пецярбургу Ігар Мацюк пачынае аперацыю па ўздыме вартавога карабля "Пурга", які з 1943 года лічыўся незваротна страчаным.

МІНСК, 20 мая — Sputnik. На Ладажскім возеры, у раёне "Дарогі жыцця", сёння пачалася унікальная аперацыя па ўздыме флагмана Ладажскай флатыліі — вартавога карабля "Пурга", перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь з месца падзей.

Вартавік прыняў свой апошні бой у 1942 годзе ў раёне маяка Асінавецкі. Пасля налёту нямецкай авіяцыі выратаваць карабель савецкія матросы не змаглі, ён затануў. Загінулі 11 чалавек, 28 атрымалі раненні.

Корабли Ладожской флотилии по Дороге жизни доставляют груз в блокадный Ленинград
Караблі Ладажскай флатыліі па "Дарозе жыцця" дастаўляюць грузы ў блакадны Ленінград

"Пургу" некалькі разоў паднімалі ў 1942 і 1943 гадах: спачатку здымалі ўзбраенне, а потым часткі хадавых механізмаў для іншых караблёў гэтага класа. У рэшце рэшт былы флагман Ладажскай флатыліі адбуксіравалі ў бухту Мар'е, дзе з карабля знялі турбіны і катлы. Пасля гэтага аб "Пурге" надоўга забыліся.

Успомнілі пра флагман толькі пасля вайны, калі гісторыя блакады Ленінграда стала даступная для вывучэння. Роля Ладажскай флатыліі ў "Дарозе жыцця" была вельмі вялікая, большая частка грузаў для абложанага горада дастаўлялася менавіта караблямі. Але ўсім запомніліся толькі кадры хронікі, калі па Ладажскім лёдзе прарываюцца грузавікі.

Доставка продовольствия по Ладожскому озеру на барже в осажденный Ленинград
© Sputnik / Борис Кудояров
Дастаўка прадуктаў харчавання па Ладажскім возеры на баржы ў абложаны Ленінград

Калі вырашылі ўвекавечыць у тым ліку памяць і пра ваенных маракоў, аказалася, што знайсці "Пургу" вельмі няпроста. Дно Ладагі ў гэтым месцы "звініць" на прыборах так, што нават ведаючы месца затаплення амаль 100-метровага судна, пашукавікі да сённяшняга дня не маглі яго знайсці. Апошнія шэсць гадоў у пошуках "Пургі" ў Ладажскае возера апускаўся вядомы беларускі вадалаз Ігар Мацюк. І толькі яму пашанцавала знайсці тое, што засталося ад вартавога карабля.

Практычна адразу ж і нарадзілася ідэя зрабіць з флагмана помнік усім караблям Ладажскай флатыліі. Яго збіраюцца ўсталяваць у музеі "Дарогі жыцця" менавіта ў тым месцы, дзе яна з возера выходзіла на сушу.

Эскиз памятника в честь военных моряков для музея блокады Ленинграда знаменитого петербуржского реставратора и архитектора Рафаэля Даянова
© Sputnik
Эскіз помніка ў гонар ваенных маракоў для музея блакады Ленінграда знакамітага пецярбуржскага рэстаўратара і архітэктара Рафаэля Даянава

Знакаміты Пецярбуржскі рэстаўратар і архітэктар Рафаэль Даянаў прапануе выкарыстоўваць для помніка арыгінальныя часткі карабля.

"Трагічная гісторыя блакады Ленінграда павінна быць вядомая ўсім. На жаль, мы да гэтага часу яшчэ знаходзім астанкі абаронцаў горада, і наш святы абавязак не толькі іх належным чынам пахаваць, але і ўвекавечыць памяць пра іх", — перакананы суразмоўца Sputnik Беларусь.

Па творчай задумцы помнікам павінна стаць насавая частка легендарнага карабля, якую і падыме са дна Ладагі Ігар Мацюк.

Сёння ён зафіксаваў дакладнае месца залягання судна і пачаў практычную падрыхтоўку да гэтага, напэўна, самага скаладанага свайго ўздыму.

"На дне прыйдзецца з ювелірнай дакладнасцю аддзяліць часткі будучага помніка ад судна, але ўсё роўна некаторы элементы будуць вышынёй больш за шэсць метраў. І гэта пры сталым хваляванні ў акваторыі возера", — расказаў вадалаз.

Не выключана, што гэтая аперацыя стане першай у серыі ўздымаў на Ладазе, якія папоўняць калекцыю музея блакады Ленінграда. Вакол карабля ўжо знойдзена мноства артэфактаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія чакаюць вывучэння. А "Пурга" зойме годнае месца ў прамым і пераносным сэнсе на п'едэстале гісторыі.

Тэги:
"Дарога жыцця", Вялікая Айчынная вайна, Ігар Мацюк, Расія

Галоўныя тэмы