Мінскія школы прымуць 23 тысячы першакласнікаў

© Sputnik / Марина СеребряковаЛінейка, архіўнае фота
Лінейка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У параўнанні з мінулым годам чыноўнікі плануюць набраць у першыя класы амаль на тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак больш.

МІНСК, 21 мая — Sputnik. Мінскія школы прымуць гэтым летам у першыя класы больш за 23 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак, заявіў у панядзелак на нарадзе ў Мінгарвыканкаме намеснік кіраўніка камітэта па адукацыі мэрыі Віталь Прыгодзіч.

Гімназія № 12 у Мінску - Sputnik Беларусь
Дамы ў сталіцы замацавалі за гімназіямі

Прыём дакументаў у першыя класы школ пачнецца 12 чэрвеня і працягнецца практычна ўсё лета — аж да 28 жніўня.

Як паведаміў у панядзелак намеснік кіраўніка камітэта па адукацыі, у гэтым годзе ў мінскія школы плануецца набраць больш за 23 тысячы першакласнікаў. У мінулым годзе гэтая лічба была менш — крыху больш за 22 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак.

Каб аддаць дзіця ў школу, бацькам трэба будзе напісаць заяву на імя дырэктара, даць меддаведку, копію пасведчання аб нараджэнні і пашпарта аднаго з законных прадстаўнікоў.

Чыноўнік таксама нагадаў, што ў гэтым годзе ўступныя экзамены у пятыя класы праводзіцца не будуць — рабяты будуць вучыцца там па прапісцы.

Стужка навiн
0